Бой за Траган
Бой за Траган — сутыкненне паміж Лівійскай нацыянальнай арміяй і чадскай узброенай групай у Трагане, якое адбылося 27 снежня 2018 года.
Бой за Траган | |||
---|---|---|---|
Асноўны канфлікт: Грамадзянская вайна ў Лівіі (з 2014) | |||
Дата | 27 снежня 2018 | ||
Месца | Траган | ||
Вынік | перамога ЛНА | ||
Праціўнікі | |||
|
|||
Камандуючыя | |||
|
|||
Сілы бакоў | |||
|
|||
Страты | |||
|
|||
Перадгісторыя
правіцьПасля пачатку Другой грамадзянскай вайны ў Лівіі ў 2014 годзе, розныя лівійскія сілы сталі наймаць чадскіх і суданскіх наймітаў. У выніку замежныя ўзброеныя групоўкі ўсё больш актыўна пачалі ўдзельнічаюць у мясцовай палітыцы[1]. Адной з такіх груп стала арганізацыя «Савет ваеннага камандавання для выратавання рэспублікі» (СВКВР), чадская паўстанцкая фракцыя, якая імкнулася зрынуць Ідрыса Дэбі, прэзідэнта і фактычнага прафранцузскага дыктатара Чада з 1990 года[2].
Бой
правіць27 снежня 2018 года чадскія атрады ажыццявілі нечаканую атаку на лагер 10-й пяхотнай брыгады Лівійскай нацыянальнай арміі Халіфа Хафтара ў Трагане. Добра падрыхтаваныя баевікі выкарыстоўвалі 10 машын і адну бронемашыну. Першай мэтай нападу стаў штаб лівійцаў, дзе загінуў камандзір батальёна 181-й брыгады падпалкоўнік Халід Масуд Рахома. Памочнік камандзіра гарнізона ЛНА, палкоўнік Джума аль-Табет быў паранены і захоплены ворагам у палон
Аднак войскі гарнізона згуртаваліся і пры падтрымцы мясцовых грамадзянскіх асоб пачалі контратаку. Акрамя аль-Табета, у выніку баёў былі паранены яшчэ дванаццаць салдат. Да сярэдзіны дня, пасля прыблізна двух-трох гадзін бою, замежнікі былі вымушаны адступіць пад моцным агнём, але здолелі ўзяць з 24 да 34 захопленых ваенных машын лівійцаў[3][4][5][6].
Рэакцыя
правіцьРозныя палітычныя групоўкі Лівіі[2], а таксама мясцовыя жыхары асудзілі гэты напад, у той час як «Чадская народная рэвалюцыйная армія» ад імя чадскай апазіцыі заявіла, што ніякія чадыйцы не ўдзельнічалі ў баявых дзеяннях[6].
Наступствы
правіцьУ адказ на напад на гарнізон Трагана ЛНА пачала павялічваць узровень бяспекі ў гэтым раёне, спадзеючыся знайсці і ліквідаваць нападнікаў. Салдаты адсачылі чадыйцаў,[5] якіх яны першапачаткова ідэнтыфікавалі як паўстанцаў[6] альбо бандытаў. Лівійцы паспяхова разграмілі атрад замежных баевікоў[2]. Таксама салдаты 10-й стралковай брыгады вызвалілі 22 закладнікаў у Гадуве. Раней лічылася, што гэтыя людзі былі выкрадзены Ісламскай дзяржавай падчас шэрагу рэйдаў у рэгіёне на працягу кастрычніка і лістапада 2018 года[2].
2 студзеня 2019 года Халіфа Хафтар накіраваў дадатковыя войскі на поўдзень Лівіі[7], і ЛНА распачала наступленне для выцяснення варожых сіл, у тым ліку чадскіх апалчэнцаў[6].
Зноскі
правіць- ↑ Armed Chadian Group Attacks Forces Loyal to Haftar in Southern Libya . New Delhi Times (29 снежня 2018). Праверана 28 February 2019.
- ↑ а б в г Tripoli issues surprise arrest warrant for Belhaj . The Arab Weekly (6 студзеня 2019). Праверана 28 February 2019.
- ↑ Armed Chadian group attacks forces loyal to Haftar in Libya | News , Middle East | THE DAILY STAR(недаступная спасылка). www.dailystar.com.lb. Архівавана з першакрыніцы 24 кастрычніка 2019. Праверана 5 студзеня 2019.
- ↑ Al-awsat, Asharq. Chadian Gunmen Attack LNA Camp in Southern Libya(недаступная спасылка). aawsat.com. Архівавана з першакрыніцы 27 сакавіка 2019. Праверана 5 студзеня 2019.
- ↑ а б الاستيلاء على 30 عربة مسلحة في الهجوم على معسكر تراغن(нявызн.). Libya Observer (28 снежня 2018). Праверана 28 February 2019.
- ↑ а б в г Jamal Adel. Terror suspects killed in large LNA operation in south Libya . Libya Herald (19 студзеня 2019). Праверана 28 February 2019.
- ↑ Supported by the UAE, Haftar seeks to control south Libya (англ.) . Middle East Monitor (2 студзеня 2019). Праверана 5 студзеня 2019.