Бой у Гавінавічах
Бой у Гавінавічах — напад, арганізаваны беларускімі савецкімі партызанамі на жаўнераў Беларускага корпуса самааховы ў вёсцы Гавінавічах 10 жніўня 1942 года.
Бой у Гавенавічах | |||
---|---|---|---|
Асноўны канфлікт: Вялікая Айчынная вайна | |||
Дата | 10 жніўня 1942 года | ||
Месца | Гавенавічы | ||
Вынік | Самаахоўцы разбітыя ўшчэнт | ||
Праціўнікі | |||
|
|||
Камандуючыя | |||
|
|||
Сілы бакоў | |||
|
|||
Страты | |||
|
|||
Артыкул вымагае праверкі арфаграфіі Удзельнік, які паставіў шаблон, не пакінуў тлумачэнняў. |
Перадумовы
правіцьСлонімская нямецкая ўлада, што не жадала даваць зброю пакліканым і размешчаным у казармах некалькім сотням самаахоўцаў, паслала на ахову двара ў Гавінавічах звяз Самааховы, для якога адпусцілі крыху зброі. Гэтае заданне выпала на долю няпоўнага звязу на чале з Арлоўскім. Да звязу быў дададзены фельчар Аляксандар Талерчык з Парэчча.
У Гавінавічах звяз спыніўся ў доме былога двара Відухоўскага, колішні маёнтак, што стаяў на грудзе за царквою.
Бой
правіцьБой пачаўся знянацку для самаахоўцаў на другую ноч іх знаходжання ў Гавінавічах. Іх абстралялі гарматай, такім чынам, партызаны разбурылі стары цагляны будынак, як адзначаў партызанскі камандзір Павел Пранягін, там таксама былі і немцы-інструктары, якія адразу пабяжалі да балота, але іх там забілі партызаны з кулямётаў. Бой цягнуўся нядоўга.
Некаторых з палонных расстралялі. Загінуў і камендант паліцыі ў Гавінавічах Юзік Равенка. Уцяклі толькі святароў сын са Слоніма Коля Лічко і сурынец Міхась Рубец. Двор партызаны спалілі ды ўзялі каля 40 кулямётаў і шмат набояў. Павел Пранягін, камандзір партызан, меркаваў, што гэта была «школа паліцаяў-кулямётчыкаў».
Страты самаахоўцаў
правіцьПаводле Барыса Данілюка, бой адбыўся пад канец ліпеня, і ў ім загінулі 20 ці 22 жаўнеры БСА. Паводле данясення савецкага агента Шчарына, там загінула каля 50 самаахоўцаў. Махсуд Холаў, таджык-партызан з атрада імя Шчорса, успамінаў пра 43 палонных. Камандзір гэтага партызанскага атрада Павел Пранягін даваў ацэнку страт БСА каля 20 забітых і 30 палонных.
Пахаванне самаахоўцаў
правіцьБерлінская беларуская газета «Раніца» пра гэтае пісала:
Ляглі ўжо і першыя ахвяры за Бацькаўшчыну. Загінуў смерцю жаўнера на сваёй баёвай постані камандовец Казлоўшчынскага Батальёна БСА, лейтэнант Пётра Казакевіч, што вярнуўся ў Слонім на працу для Бацькаўшчыны з Берліна. Загінуў лейтэнант Арлоўскі, камандовец роты БСА ў Слоніме.Арыгінальны тэкст (бел. (тар.))Ляглі ўжо й першыя ахвяры за Бацькаўшчыну. Паў сьмерцяю жаўнера на сваёй баёвай постані камандзер Казлоўшчынскага Батальёну БСА, ляйтэнант Пётра Казакевіч, што вярнуўся ў Слонім на працу для бацькаўшчыны з Бэрліну. Паў ляйтэнант Арлоўскі, камандзір роты БСА ў Слоніме
Забітых самаахоўцаў урачыста пахавалі на Ружанскіх могілках у жніўні 1942 года. Увосень таго ж года была ўшанаваная іхняя памяць, у гэтым прымалі ўдзел:
- Юрый Няпомнік — акруговы школьны інспектар
- Барыс Суравы — дырэктар настаўніцкай семінарыі
- Сямён Цітовіч — начальнік Слонімскага раёна
- Язэп Дакіневіч — камандзір Слонімскага батальёна беларускай самааховы
- Аляксей Васіленя — сакратар гарадской управы
- Канстанцін Кіслы — бурмістр
- Барыс Чыгрын і шмат самаахоўцаў
Спасылкі
правіць- Пра загінулых у Гавенавічах самаахоўцаў // Беларускі Рэзыстанс. — 2011. — № 1 (10). — С. 96—101.