Язэ́п Дакіне́віч (1906, в. Галынцы — ?) — беларускі вайсковы і грамадскі дзеяч, які арганізаваў Беларускую народную самапомач і беларускую самаахову на Слонімшчыне. Пазней сфармаваў гэтаксама 48-ы батальён дапаможнай паліцыі.

Язэп Дакіневіч
Перыяд жыцця 1906 — ?
Дата нараджэння 1906
Прыналежнасць Сцяг Польшчы Польшча (да 1939)
Сцяг Беларускай Народнай Рэспублікі Беларуская народная самапомач (1941–?)
Сцяг Беларускай Народнай Рэспублікі Беларуская незалежніцкая партыя (1942–?)
Сцяг Нацысцкай Германіі Трэці Рэйх (1942–1944)
Сцяг Беларускай Народнай Рэспублікі Беларуская краёвая абарона (1944)
Род войскаў пяхота
дапаможная паліцыя
Гады службы Сцяг Польшчы Польшча (?–?)
Сцяг Беларускай Народнай Рэспублікі Беларускі корпус самааховы (1942–1943)
Сцяг Нацысцкай Германіі шуцманшафт (1943–1944)
Сцяг Беларускай Народнай Рэспублікі Беларуская краёвая абарона (1944)
Званне Сцяг Польшчы падхарунжы
Сцяг Беларускай Народнай Рэспублікі старшы лейтэнант
Часць Сцяг Нацысцкай Германіі 48-ы батальён дапаможнай паліцыі
Камандаваў Сцяг Беларускай Народнай Рэспублікі Слонімскі батальён беларускай самааховы
Пасада Сцяг Беларускай Народнай Рэспублікі загадчык харчэўні і начлежнага дому БНС (1941–?)
Сцяг Беларускай Народнай Рэспублікі афіцэр прапаганды (1943)
Сцяг Беларускай Народнай Рэспублікі акруговы начальнік БКА (1944)
Сцяг Беларускай Народнай Рэспублікі намеснік БЦР у Слонімскай акрузе (1944)
Бітвы/войны Другая сусветная вайна
Вялікая Айчынная вайна

Біяграфічны нарыс правіць

Да вайны правіць

Служыў у польскай арміі, з’яўляўся афіцэрам. Дасягнуў звання падхарунжага[1].

Падчас Другой сусветнай вайны правіць

З 1941 року загадчык харчэўні і начлежнага дома Самапомачы[2][3].

У 1942 годзе прымае ўдзел на ўстаноўчым з’ездзе Беларускае незалежніцкай партыі ў Менску[4].

У 1942—1943 гадах — камандзір Слонімскага батальёна беларускае самааховы.

48-ы батальён дапаможнай паліцыі правіць

У другой палове 1943 года нямецкія паліцэйскія ўлады пастанавілі арганізаваць яшчэ тры беларускія паліцэйскія адзінкі: 48-ы батальён у Слоніме, 60-ы батальён у Баранавічах і 36-ы полк ва Урэччы Слуцкай акругі. Акруговы камісар Слонімскай акругі супольна з нямецкім акруговым начальнікам паліцыі папрасілі ў жніўні 1943 года да сябе спадара Дакіневіча і слонімскага павятовага старшыню спадара Цітовіча і абвясцілі ім, што нямецкія ўлады дазваляюць арганізаваць беларускае войска і што ў Слоніме мае быць створаны першы батальён, камандзірам якога будзе якраз Дакіневіч[5].

Дакіневіч прымаў ахвотнікаў, выступаў перад імі з гарачымі прамовамі і нястомна заладжваў усе справы па арганізацыі батальёна. Праз некалькі дзён у батальён прыбыло каля 5.000 чалавек[1], у разоў пяць больш, чым было наогул патрэбна. Немцы вельмі дзівіліся такой з’яве, хвалілі Дакіневіча, і пакрысе пачалі самі брацца за людзей.

Калі Дакіневіч арганізаваў батальён, прыбыў сапраўдны камандзір батальёну маёр-немец, а з ім разам і ўся абсада батальёна — таксама немцы. Дакіневіч застаўся пры батальёне ў ролі афіцэра прапаганды. Немцы, праўда, вельмі лічыліся з Дакіневічам, нават называлі яго камандзірам батальёну, бо ведалі, — калі сыдзе з батальёну Дакіневіч, то і ўвесь батальён разляціцца, але гэта справы не змяняла[1].

У кастрычніку 1943 году Францішак Кушаль прыехаў на інспекцыю гэтага батальёна. Батальён прадстаўляўся вельмі добра, быў па-баявому настроены, выпадкі дэзерцірства былі вельмі рэдкія. Адно жаданне, якое мелі жаўнеры — гэта каб кіраўнікі ў іх былі беларусы.

Неўзабаве батальён пачаў змагацца супраць партызанаў. У баявым плане ён таксама паказаў сябе з найлепшага боку. І вось у меру таго, як батальён станавіўся штораз мацнейшым, значэнне Дакіневіча ў батальёне немцамі памяншалася. У сакавіку (па некаторых крыніцах у лютым) 1944 года Дакіневіч быў пакліканы на пасаду акруговага начальніка БКА. Заняты цалкам новаю працаю, ён амаль зусім адышоў ад батальёну.

Акруговы начальнік БКА правіць

Увосень 1943 году з прыездам тэатральнай групы Менскага Тэатра прайшлі арышты з-за даносаў тутэйшага беларускага актыву на сваю апазіцыю. Арышты не былі навіной у горадзе, людзі арыштоўваліся нягледзячы на тое, хто на каго падаваў данос, абы што-небудзь можна было выдумаць. Па гэтых даносах немцы арыштоўвалі беларусаў-нацыяналістаў. Збольшага да арыштаў у Слоніме спрычыніліся Дакіневіч і Данілюк, якія, нават калі нешта проста здавалася, беглі да немцаў, а тыя высылалі сваё СД і арыштоўвалі. Таму Дакіневіч пазней дасягнуў даверу Астроўскага і стаў акруговым начальнікам БКА ў Слонімскай акрузе[6] ў лютым 1944 года[7]. Паводле Алеся Асіповіча-Асіпчыка, Дакіневіч быў таксама прызначаны як намеснік БЦР у Слонімскай акрузе[8], аднак, паводле кнігі «Беларусь учора і сяньня», якую напісалі тагачаснікі, намеснікам БЦР у Слонімскай Акрузе быў А. А. Аўдзей[6]. Праз Дакіневіча ў астрог патрапілі: Стэфа Лыскавец, Сяргей Новік-Пяюн, паэт Міско (Івэрс) і іншыя. Палова з арыштаваных была выпушчаная, а іншая выслана ў Калдычава па разглядзе ўжо Баранавіцкага СД.[8]

Пасля вайны правіць

З 1944 года жыў на эміграцыі. Спачатку ў Баварыі меў уласны рэстаран, падтрымліваў сувязі з беларусамі, дапамагаў ім, потым перасяліўся ў Аргенціну. Але існуе версія, што ў другой палове 1940-х гадоў ён вярнуўся ў Польшчу да сваёй каханай дзяўчыны, з якой пазнаёміўся ў Слоніме. Там яны сустрэліся і ажаніліся. У Польшчы Дакіневіч пражыў свае апошнія гады пад іншым прозвішчам, адышоўшы ад усіх беларускіх спраў.

Зноскі правіць

  1. а б в Кушаль Ф. Спробы арганізацыі беларускага войска пры нямецкай акупацыі Беларусі (беларуская мова (тарашкевіца)) // Pawet.net. — 1998.
  2. Барыс Данілюк Успамін пра доктара Янку Геніюша (беларуская мова (тарашкевіца)) // Беларус. — кастрычнік, 2008. — № 549. — С. 10.
  3. Сяргей Ёрш Беларуская Народная Самапомач як прыклад самакіраваньня ў Беларусі ў 1941-44 гг. (беларуская мова (тарашкевіца)) // Свой Лад. — кастрычнік 2003. — № 10. — С. 11. Архівавана з першакрыніцы 20 верасня 2021.
  4. Язэп Найдзюк, Іван Касяк. Беларусь учора і сяньня. — Менск: Навука і тэхніка, 1993. — С. 135. — 416 с. — ISBN 5-343-01458-5.
  5. Олег Романько. КОРИЧНЕВЫЕ ТЕНИ В ПОЛЕСЬЕ. БЕЛОРУССИЯ 1943—1945. — Москва: «Вече», 2008. — С. 164. — 432 с. — (Военные тайны ХХ века). — ISBN 978-5-9533-1909-6.
  6. а б Язэп Найдзюк, Іван Касяк. Беларусь учора і сяньня. — Менск: Навука і тэхніка, 1993. — С. 142. — 416 с. — ISBN 5-343-01458-5.
  7. Олег Романько. КОРИЧНЕВЫЕ ТЕНИ В ПОЛЕСЬЕ. БЕЛОРУССИЯ 1943—1945. — Москва: «Вече», 2008. — С. 337. — 432 с. — (Военные тайны ХХ века). — ISBN 978-5-9533-1909-6.
  8. а б Аляксандар Асіпчык Аляксандар Асіпчык з Слонімшчыны // Arche. — 01.04.2010. Архівавана з першакрыніцы 30 чэрвеня 2022.

Спасылкі правіць

Літаратура правіць