Бой у Старыцкім лесе
Стары́цкі бой[1], Бой у Старыцкім лесе — бой, які адбыўся 7 лістапада 1942 года паміж савецкімі атрадамі партызанскай брыгады імя К. Я. Варашылава і нямецкімі сіламі, якія праводзілі антыпартызанскую аперацыю «Альберт I».
Бой у Старыцкім лесе | |||
---|---|---|---|
Асноўны канфлікт: Вялікая Айчынная вайна | |||
Дата | 7 лістапада 1942 | ||
Месца | Старыцкі лес, Капыльскі раён, Мінская вобласць, Беларуская ССР | ||
Праціўнікі | |||
|
|||
Страты | |||
|
|||
У пачатку лістапада нямецкія акупацыйныя войскі сканцэнтравалі ў раёне Старыцкага леса 14-ы нямецкі паліцэйкі полк СС, 2 ахоўныя батальёны, артылерыйскую і танкавую роты, роту сувязі. 7 лістапада матарызаваныя групы занялі вёскі Заполле, Свідзічы, Слабада, Кучынка, Русакі, закрыўшы партызанам шляхі адыходу ў заходнім напрамку. Пасля артылерыйска-мінамётнай падрыхтоўкі галоўныя нямецкія сілы пачалі наступаць з поўдня і ўсходу на пазіцыі партызанскіх атрадаў імя Шчорса і імя Чапаева. З поўдня партызанскі атрад імя Шчорса атакавала танкавая рота з дэсантам.
Партызаны падбілі галаўны танк, падпалілі другі, збілі з танкаў дэсант і расстралялі яго. Нямецкія сілы тройчы спрабавалі прарвацца на гэтым участку, страцілі 3 танкі, 2 бронемашыны і адступілі. Атрад імя Чапаева адбіў каля 10 атак праціўніка, двойчы сам пераходзіў у контратакі. На дапамогу партызанскім атрадам у Старыцкім лесе з Вялешынскага лесу падышоў атрад імя Катоўскага, які разбіў нямецкую аўтакалону і ўдарыў з тылу. Калі ў партызанскіх атрадах скончыліся боепрыпасы, яны па загаду камандавання пакінулі абарону і адышлі ў Вялешынскі лес.
Зноскі
Літаратура
правіць- В. С. Лазебнікаў. Старыцкі бой 1942 // Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне, 1941—1945: Энцыкл. / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1990. — С. 578. — 680 с. — 20 000 экз. — ISBN 5-85700-012-2.
- Стары́цкі бой 1942 // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 166. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
Спасылкі
правіць- Великая Отечественная война в Копыльком районе Архівавана 17 мая 2017. (руск.) // Сайт БДМУ
- Старицкий бой 1942 (Старица) (руск.) // Праект «Шукач»