Болхаў
Болхаў (руск.: Болхов) — горад (з 1778 года) у Расіі, адміністрацыйны цэнтр Болхаўскага раёна Арлоўскай вобласці. Насельніцтва 12,1 тыс. чалавек (2005). Заснаваны ў XIII стагоддзі.
Горад
| ||||||||||||||||||||||||||||

Горад размешчаны на рацэ Нугр (прыток Акі) на аўтамабільнай дарозе Арол — Бялеў, за 55 км на поўнач ад Арла.
Прадпрыемствы харчовай прамысловасці (хлебазавод, масласыраробчы завод), пеньказавод, мэблевая фабрыка, заводы паўправадніковых прыбораў, «Болхаўферммаш». Конезавод, племзавод буйной рагатай жывёлы.
Вядомыя асобы
правіць- Аляксей Мікалаевіч Апухцін — рускі паэт, празаік.
- Мікалай Міхайлавіч Страхаў (1900—1978) — савецкі геолаг і геахімік, акадэмік Акадэміі навук СССР[2].
Зноскі
- ↑ Колькасць насельніцтва Расійскай Федэрацыі па гарадах, пасёлках гарадскога тыпу і раёнах на 1 студзеня 2010 года (руск.)
- ↑ Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).