Бонская канвенцыя

Канвенцыя па захаванні мігруючых відаў дзікіх жывёл (таксама вядомая як CMS або Бонская канвенцыя, не блытаць з Бонскім пагадненнем) ставіць сваёй мэтай захаванне наземных і марскіх мігруючых жывёл, а таксама мігруючых птушак па ўсім арэале іх пражывання. Гэта міжнародны дагавор, заключаны ў рамках Праграмы ААН па навакольным асяроддзі, накіраваны на захаванне жывой прыроды і арэалаў пражывання жывёл у глабальным маштабе. З часу ўступлення Канвенцыі ў сілу, колькасць яе ўдзельнікаў паступова ўзрастала, і цяпер складае больш за 100 краін Афрыкі, Цэнтральнай і Паўднёвай Амерыкі, Азіі, Еўропы і Акіяніі. Канвенцыя была падпісаная ў 1979 годзе ў горадзе Боне, і ўступіла ў сілу ў 1983 годзе.

Пагадненні ў рамках Канвенцыі

правіць

Некалькі Пагадненняў было заключана ў рамках Канвенцыі. Яны накіраваны на захаванне: