Бон Адрыен Жано дэ Мансей
Бон Адрыен Жано дэ Мансей, які меў тытул герцаг дэ Канельяна (фр.: Bon Adrien Jannot de Moncey, duc de Conegliano; 31 ліпеня 1754 — 20 красавіка 1842) — маршал Францыі.
Бон Адрыен Жано дэ Мансей | |
---|---|
фр.: Bon Adrien Jannot de Moncey | |
![]() | |
Дата нараджэння | 31 ліпеня 1754[1][2][3] |
Месца нараджэння |
|
Дата смерці | 20 красавіка 1842 (87 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Прыналежнасць | Францыя |
Род войскаў | French Armed Forces[d] |
Званне | маршал Францыі |
Бітвы/войны | |
Узнагароды і званні | |
![]() |
Пачаўшы службу з 15 гадоў простым радавым, у 1794 годзе быў ужо дывізіённым генералам. У 1799 годзе ён камандаваў заходне-пірэнейскай арміяй, а ў 1800 годзе перайшоў у Італію праз Сен-Гатард.
Пры заснаванні імперыі Мансей атрымаў чын маршала, а ў 1805 годзе — тытул герцага дэ Канельяна; у 1808—1809 гадах, камандуючы корпусам у Іспаніі, садзейнічаў авалоданню Сарагосай; у 1814 годзе, з’яўляючыся начальнікам штаба Нацыянальнай гвардыі, браў удзел у абароне Парыжа; у 1815 годзе за адмову ад старшынства ў судзе над маршалам Неем зняволены на тры месяцы.
У 1823 годзе камандаваў корпусам у арміі герцага Ангулемскага ў Іспаніі.
Пры Луі-Філіпе быў кашталянам парыжскага дому Інвалідаў.
У 1808 годзе Мансею прыйшлося адступіць ад больш малалікага іспанскага войска генерала Вентуры Кара.
Зноскі
- ↑ Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
- ↑ Bon-Adrien Jeannot De Moncey // GeneaStar
- ↑ Bon Adrien Jannot de Moncey // Roglo — 1997. — 8549233 экз.
- ↑ а б в https://en.wikisource.org/wiki/1911_Encyclop%C3%A6dia_Britannica/Moncey,_Bon_Adrien_Jeannot_de