Борцы

вёска ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці Беларусі

Бо́рцы[1] (трансліт.: Borcy, руск.: Борцы) — вёска ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Шацкага сельсавета.

Вёска
Борцы
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
  • 0 чал. (2019)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1713
Аўтамабільны код
5
СААТА
6244890004
Борцы на карце Беларусі ±
Борцы (Беларусь)
Борцы
Борцы (Мінская вобласць)
Борцы

Гісторыя

правіць

Вядомы з XX стагоддзя. Паводле перапісу 1908 года ўрочышча ў Амяльнянскай воласці Ігуменскага павета Мінскай губерні[2]. Паводле перапісу 1917 года засценак[3].

З канца лютага 1918 года тэрыторыя акупаваная войскамі Германскай імперыі. 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. Жыхары Амяльнянскай воласці накіроўвалі звароты ў Народны Сакратарыят Беларусі са скаргамі на дзеянні нямецкіх акупацыйных улад[4]. У снежні 1918 года занята Чырвонай Арміяй, з 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Савецкай Беларусі, з 27 лютага 1919 года — у ЛітБел ССР. У час польска-савецкай вайны ў жніўні 1919 — ліпені 1920 гадоў пад акупацыяй Польшчы (Мінская акруга ГУУЗ).

З 31 ліпеня 1920 года ў Беларускай ССР. У 1927 годзе было 13 двароў[5].

У Другую сусветную вайну з канца чэрвеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года пад акупацыяй Германіі.

Да 29 чэрвеня 2006 года вёска ўваходзіла ў склад Селецкага сельсавета[6]. З 2006 года па 28 траўня 2013 года ў складзе Вецярэвіцкага сельсавета[7].

Насельніцтва

правіць
  • 1908 год — 7 двароў, 33 жыхары[2]
  • 1917 год — 9 двароў, 58 жыхароў, усе беларусы[3]
  • 1960 год — 62 жыхары
  • 2002 год — 2 двары, 2 жыхары
  • 2009 год — 1 жыхар[8]
  • 2019 год — няма жыхароў[8]

Крыніцы

правіць
  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU). Сустракаецца таксама варыянт Барцы́
  2. а б Ярмоловичъ В. 1909, с. 15.
  3. а б Список населенных мест Б.С.С.Р. (б. Минской губернии) 1924, с. 97.
  4. Вялікі гістарычны атлас Беларусі : у 4 т. / Дзяржаўны камітэт па маёмасці Рэспублікі Беларусь, Рэспубліканскае унітарнае прадпрыемства «Белкартаграфія»; рэдкалегія: В. Л. Насевіч (галоўны рэдактар) [і інш.]. — Мінск: Белкартаграфія. — Т. 4 / [рэд. В.Л. Насевіч]. — 270 с., іл. с. — ISBN 978-985-508-476-2. С. 19.
  5. Карта РККА Белоруссии в масштабе 1:42К - Шацкі сельскі савет, Пухавіцкі раён, Мінская вобласць. retromap.ru. Праверана 4 красавіка 2025.
  6. Решение Минского областного Совета депутатов от 29 июня 2006 г. №222 "Об упразднении Горелецкого, Краснооктябрьского, Селецкого, Сергеевичского сельсоветов и изменении границ Новоселковского, Пуховичского, Ветеревичского сельсоветов и Правдинского поссовета Пуховичского района" (руск.)
  7. «Об изменении административно-территориального устройства районов Минской области». Решение Минского областного Совета депутатов от 28 мая 2013 г. № 234 Архівавана 31 сакавіка 2016. (руск.)
  8. а б Belarus. pop-stat.mashke.org. Праверана 4 красавіка 2025.

Літаратура

правіць

Спасылкі

правіць