«Борьба» — штодзённая грамадска-палітычная і літаратурная газета. Выдавалася з 16(29) лістапада 1917 да 1(14) студзеня 1918 гг. у Віцебску на рускай мове групай супрацоўнікаў газеты «Известия Витебского Совета солдатских и рабочих депутатов», закрытай загадам ВРК за антыбальшавіцкую дзейнасць. У рэдакцыйную калегію газеты як «органа групы сацыялістаў-рабочых і салдат» уваходзілі Г. Я. Аронсан, А. Л. Ліхкіцкі, А. Д. Тарле, I. Б. Цёмкін, М. С. Цэтлін.

«Борьба»
Тып газета
Заснавана 16(29) лістапада 1917
Спыненне публікацый 1(14) студзеня 1918
Мова руская
Перыядычнасць штодзень
Галоўны офіс

Газета выступала за выратаванне рэвалюцыі, дэмакратыю, свабоду слова і друку, супраць гвалту бальшавікоў у адносінах да апазіцыйных партый. 3 27 снежня 1917 г. «Борьба» стала «органам сацыялістычнага блоку Віцебскага гарадскога самакіравання», у які ўвайшлі прадстаўнікі усіх палітычных партый горада: Партыі сацыялістаў-рэвалюцыянераў, РСДРП, Бунда, Партыі народных сацыялістаў, Аб'яднанай яўрэйскай сацыялістычнай рабочай партыі.

Галоўнай задачай газета абвясціла «...барацьбу з анархіяй ва ўсіх яе відах і праявах і барацьбу за хутчэйшае адкрыццё і правільнае, г. зн. свабоднае і незалежнае функцыяніраванне Усенароднага і Поунаўладнага Устаноўчага сходу» (27 снежня 1917 г.). Гэты па сутнасці дэмакратычны курс з’явіўся прычынай распачатых супраць «Борьбы» рэпрэсій (артыкул «Як закрывалі газету «Борьба» ад 1 студзеня 1918 г.). 3 студзеня 1918 г. выйшла пад назвай «Наша борьба», пасля чаго выданне яе было спынена бальшавіцкімі ўладамі Віцебска.

Літаратура правіць