Брама Кацярыны (Брашоў)

(Пасля перасылкі з Брама Кацярыны, Брашоў)
Брама Кацярыны ў Брашове

Брама Кацярыны (рум.: Poarta Ecaterinei) — брама ў г. Брашоў, Румынія.

Была пабудаваны ў 1559 годзе на месцы старой брамы, знішчанай паводкай 1526 года. Яна атрымалі сваю назву ад манастыра Св. Кацярыны, які некалі размяшчаўся тут. Гэта адзіная гарадская брама Брашова, якая захавалася з часоў Сярэднявечча. Брама вельмі пацярпела ад землетрасенняў і пажараў у 1689 і 1738 гадах — толькі цэнтральная вежа з'яўляецца часткай першапачатковай брамы; дакументы сведчаць пра існаванне драўляных пабудоў, знішчаных у 1827 годзе. Першапачатковы выгляд вежы можна ўбачыць у Бастыёне ткачоў, дзе знаходзіцца вялікая мадэль Брашова ў 1600 годзе.

У старадаўніх дакументах брама Кацярыны згадваецца як Porta Valacce — Брама валахаў, таму што гэта быў адзіны ўваход у горад, якім маглі карыстацца румыны, што жылі ў раёне Шкей, — ім не дазвалялася выкарыстоўваць астатнія чатыры ўезды. У часы саксонскага кіравання, у XIIIXVII стст., румынам было забаронена мець уласнасць унутры крэпасці, таму яны і сяліліся за гарадской сцяной. Яны маглі ўвайсці ў горад толькі ў пэўны час, пры гэтым павінны былі заплаціць мыту за права прадаваць свае тавары ўнутры крэпасці.

Брама мае тры паверхі, над уваходам змешчаны герб Брашова. Чатыры маленькія вуглавыя вежкі сімвалізуюць юрыдычную незалежнасць горада і «права мяча» (ius gladii) — права прыняцця рашэнняў аб пакаранні смерцю. У наш час у вежы брамы знаходзіцца музей.

Гл. таксамаПравіць

СпасылкіПравіць