Бранева

горад у Польшчы
(Пасля перасылкі з Бранеў)

Бране́ва[1] (польск.: Braniewo, ням.: Braunsberg — Браўнсберг) — горад на поўначы Польшчы, адміністрацыйны цэнтр Бранеўскага павета Вармінска-Мазурскага ваяводства. Утварае гарадскую гміну, таксама з’яўляецца сядзібай вясковай гміны Бранева.

Горад
Бранева
польск.: Braniewo
Герб Сцяг
Герб Сцяг
Краіна
Ваяводства
Павет
Каардынаты
Плошча
  • 12,36 км²
Насельніцтва
17 652 чалавек (2008)
Часавы пояс
Паштовыя індэксы
14-500
Аўтамабільны код
NBR
TERC
2802011
Афіцыйны сайт
Бранева на карце Польшчы ±
Бранева (Польшча)
Бранева
Бранева (Вармінска-Мазурскае ваяводства)
Бранева

Гісторыя

правіць

Самы старажытны горад Варміі ва Усходняй Прусіі. Упершыню згадваецца ў крыніцах пад 1240 годам як уладанне дзяржавы Тэўтонскага ордэна. Заснаваны, магчыма, на месцы прускага паселішча. Мураваны Браўнсбергскі замак быў пабудаваны пасля 1273 года. Яго разабралі ў 1873—1874 гадах, а таксама ў 1928—1930 гадах. У 1254 годзе атрымаў прывілей на самакіраванне. У той час гэта быў важны гандлёвы цэнтр.

 
Горад на сярэдневяковай гравюры (1684)

Браўнсберг ужо з XV стагоддзя быў членам Ганзы а таксама адным з марскіх партоў Варміі. Паводле Торуньскага міру ў 1446 годзе ўвайшоў у склад нямецкага Вармінскага княства-біскупства, аўтаноміі ў межах Рэчы Паспалітай.

У 1565 годзе вармінскі біскуп Станіслаў Гозій адкрыў Браўнсбергскі езуіцкі калегіум, важны цэнтр Контррэфармацыі ва Усходняй Еўропе. У гэтыя часы Браўнсберг стаў важным цэнтрам школьнай адукацыі і культуры. У 1589 годзе была заснавана прыватная друкарня. Шмат разоў (да 1738 года) жыхары горада змагаліся за адкрыццё ўніверсітэта, але гэта не ўдалося. Спадчыннікам традыцыі стаў «Liceum Hosianum».

У выніку першага падзелу Рэчы Паспалітай у 1772 годзе далучаны да Прускага каралеўства; з 1871 года — частка Германскай імперыі. У 1945 годзе, у час Другой сусветнай вайны, акупіраваны савецкімі войскамі. Пасля вайны перададзены Польшчы па рашэнні Патсдамскай канферэнцыі; паланізаваны шляхам дэпартацыі нямецкага насельніцтва.

Славутасці

правіць

У горадзе захаваліся шматлікія помнікі — гатычная базіліка святой Кацярыны Александрыйскай (1346), вежа біскупскага замка (13 ст.), калегіум езуітаў (1566).

Вядомыя асобы

правіць

Зноскі

Спасылкі

правіць