Браніслаў Багатырэвіч

Браніслаў Багатырэвіч (па-польску: Bronisław Bohatyrewicz) герба Астоя (1870, Гродна1940, Катынь) — беларуска-польскі ваенны, адзін з двух ідэнтыфікафаных генералаў войска польскага, якія былі забіты падчас катынскага расстрэлу.

Браніслаў Багатырэвіч
польск.: Bronisław Bohatyrewicz
Bronisław Bohatyrewicz.PNG
Ostoja herb.svg
герб Астоя
 
Адукацыя
Дзейнасць афіцэр
Веравызнанне каталік
Нараджэнне 24 лютага 1870(1870-02-24) ці 24 красавіка 1870(1870-04-24)
Смерць 6 красавіка 1940(1940-04-06)
Дынастыя Багатырэвічы
Бацька Казімір Багатырэвіч
Маці Марыя з Каваліцкіх
Дзеці Віктар, Казімір
 
Ваенная служба
Род войскаў пяхота Другой Польскай Рэспублікі[d]
Званне брыгадны генерал
Бітвы
 
Узнагароды
Сярэбраны крыж ордэна «За вайсковую доблесць»
Чатырохразова ўзнагароджаны Крыжом Храбрых
Сярэбраны крыж Заслугі

Багатырэвіч нарадзіўся 24 лютага ці 24 красавіка 1870 года ў Гродна ў шляхецкай сям'і. Служыў у царскай арміі, атрымаў афіцэрскі тытул. У верасні 1918 года ён далучыўся да польскага войска, у 1918—1919 гадах кіраваў аддзелам мясцовай самаабароны ў Гародне, які потым быў перафарміраваны ў беларуска-літоўскую пяхотную дывізію.

У 1919 годзе ён узначаліў 81-ы пяхотны полк. Пасля заканчэння польска-савецкай вайны ён прайшоў навучанне ў Вышэйшай ваеннай школе ў Варшаве. Паміж 1923 і 1926 гадамі Багатырэвіч кіраваў пяхотай у 18-й польскай пяхотнай дывізіі, а ў 1927 годзе быў павышаны да брыгаднага генерала і сыйшоў з актыўнай вайсковай службы.

Пасля савецкага нападу на Польшчу ў 1939 годзе Багатырэвіч быў арыштаваны органамі НКВД і вывезены ў Казельск на тэрыторыі СССР. Увесну 1940 года ён быў расстраляны ў Катыні разам з некалькімі тысячамі польскіх афіцэраў і генералам Мечыславам Смаравіньскім. Цела Багатырэвіча было знойдзена немцамі ў 1943 годзе падчас эксгумацыі на месцы расстрэлу.

УзнагародыПравіць

Шаблон:Катынскі растрэл