Братні саюз літоўскай моладзі
Братні саюз літоўскай моладзі (польск.: Związek Bratni Młodzieży Litewskiej) ― тайная моладзевая арганізацыя, якая існавала ў Беларусі і Літве ў 1846—1849 гг.
Братні саюз літоўскай моладзі | |
---|---|
польск.: Związek Bratni Młodzieży Litewskiej | |
Лідар | Францішак Далеўскі, Аляксандр Далеўскі |
Дата заснавання | 1846 |
Дата роспуску | 1849 |
Штаб-кватэра | Вільня, Віленская губерня, Расійская імперыя |
Ідэалогія | незалежнасць, дэмакратызм |
Гісторыя заснаванняПравіць
Назва саюза супадае са радком з польскага куплета Інтэрнацыяналу, які да таго часу яшчэ не быў напісаны:
- Bój to jest nasz ostatni,
- Krwawy skończy się trud,
- Gdy Związek nasz bratni
- Ogarnie ludzki ród!
Саюз заснаваны ў Вільні мясцовымі збяднелымі шляхціцамі-католікамі Францішкам і Аляксандрам Далеўскімі[1]. Спачатку ў яго ўваходзілі А. Янкоўскі, Караль Маеўскі(руск.) бел., В. Клечкоўскі, Э. Ёдка, К. Дабкевіч. Саюз аб'ядноўваў студэнцкую польскамоўную каталіцкую моладзь. У 1848 г. да яго далучыліся разначынцы, рамеснікі, дробная шляхта[2].
Мэты і праграма СаюзаПравіць
У праграме былі вылучаны патрабаванні незалежнасці «Польшчы» (г.зн. былых зямель федэрацыйнай польска-літоўскай Рэчы Паспалітай) і абвяшчэнне яе рэспублікай, ліквідацыі ўсіх саслоўных прывілеяў, вызваленне сялян і надзяленне іх зямлёй. Сябры саюза вялі агітацыю ў Вільні, Наваградку, Лідзе, Слоніме і іншых гарадах[3]. Яны спрабавалі прыцягнуць на свой бок нават салдат Бабруйскай крэпасці і Мінскага гарнізона. На 5 красавіка 1849 г. было прызначана паўстанне. Змоўшчыкі разлічвалі на хуткі пачатак руска-прускай вайны[4].
Разгром Саюза літоўскай моладзіПравіць
27 сакавіка 1849 г. пачаліся арышты, да следства было прыцягнута каля 200 чалавек (17 % з іх былі рамеснікамі, 25 % ― навучэнцы, астатнія ― з дробнай шляхты). Кіраўнікі і найбольш актыўныя члены прысуджаныя да смяротнага пакарання, замененага катаржнымі работамі ад 10 да 15 гадоў. Многія сябры Саюза пасля ўдзельнічалі ў Студзеньскім паўстанні (1863—1864).
Зноскі
- ↑ Przemyslaw Matusik. Lithuanian Youth Fraternity
- ↑ Stanisław Kościałkowski, Aleksander Dalewski, Franciszek Dalewski w: Polski Słownik Biograficzny, t. IV. — Krakow, 1938
- ↑ Суднік С., Сліўкін В. Лідчына ў паўстаньні 1863 года // Лідскі Летапісец, № 4, 2002
- ↑ Lithuanian Youth Fraternity
ЛітаратураПравіць
- Смалянчук А. Ф. Паміж краёвасцю і нацыянальнай ідэяй. Польскі рух на беларускіх і літоўскіх землях. 1864 — люты 1917 г. / А. Ф. Смалянчук. — СПб. : Неўскі прасцяг, 2004. — 406 с.
- Неупокоев В. Крестьянские волнения в помещичьей деревне Литвы накануне объявления рескрипта от 20 ноября 1857 года // Уч. Записки Вильнюсского ун-та, Сер. Обществ. наук, т. 1, Вильнюс, 1954.
- Драницын С. Польское восстание 1863 года и его классовая сущность. — Л.: Гос. соц.-экономич. изд-во, 1937.
- Kosman M. Dalewski i Oskierka bojownicy o sprawę narodową // Ciechanowicz J., Kosman B., Kosman M. Na wileńskiej Rossie. — Poznań, 1990. МАБ; АЗБ; ЭГБ, т. 1.
- Aleksandravičius E., Kulakauskas A. Pod władzą carów. Litwa w XIX wieku. — Kraków 2003