Брацкая магіла савецкіх воінаў і партызан (Бабоўня)
Бабоўня
Брацкая магіла савецкіх воінаў і партызан — вайсковае пахаванне ў в. Бабоўня Капыльскага раёна, размешчанае на перакрыжаванні дарог Бабоўня — Капыль і Бабоўня — Асіповічы. Пахаваны 54 воіны і партызаны. Сярод іх воіны 30-га гвардзейскага стралковага палка, 302-га гвардзейскага зенітнага артылерыйскага палка і партызаны злучэнняў Мінскай і Баранавіцкай абласцей, якія загінулі ў 1944 г. пры вызваленні раёна ад нямецка-фашысцкіх акупантаў. У 1959 г. на магіле пастаўлены помнік — скульптура партызана.
Славутасць | |
Брацкая магіла савецкіх воінаў і партызан | |
---|---|
53°15′28″ пн. ш. 26°57′34″ у. д.HGЯO | |
Краіна | |
Месцазнаходжанне | |
Дата пабудовы | 1944 год |
Статус | Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 613Д000153 |
Зноскі
Літаратура
правіць- 888. Брацкая магіла савецкіх воінаў і партызан // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1987. — Мінская вобласць. Кніга 1. — 284 с.: іл.