Брацкая магіла савецкіх воінаў і партызан (Бялынічы)
Брацкая магіла савецкіх воінаў і партызан — вайсковае пахаванне ў г. Бялынічы Магілёўскай вобласці. Размешчана ў парку па вуліцы Савецкай.
Славутасць | |
Брацкая магіла савецкіх воінаў і партызан | |
---|---|
![]() | |
54°00′21″ пн. ш. 29°42′51″ у. д.HGЯO | |
Краіна | |
Месцазнаходжанне | |
Скульптар | Аляксандр Пятровіч Крохалеў, У. Крохалеў[d], Рыгор Рубінштэйн[d] і Дз. Шыманскі[d] |
Дата пабудовы | 1965 |
Статус |
![]() |
Пахаваны 347 воінаў 32-й дывізіі 69-га стралковага корпуса 49-й арміі 2-га Беларускага фронту, якія загінулі ў баях 29—30 чэрвеня 1944 г. ці памерлі ад ран у чэрвені — ліпені 1944 г. Тут таксама пахаваны 21 партызан, што загінулі ў барацьбе супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў у 1941—1944 гг. Сярод пахаваных — Герой Савецкага Саюза Барыс Львовіч Хігрын.
У 1965 г. па магіле пастаўлены помнік — скульптура воіна з лаўровым вянком. У 1985 г. да помніка пракладзена алея Герояў. На высокіх пастаментах устаноўлены бюсты (скульптары А. Крохалеў, У. Крохалеў, Р. Рубінштэйн, Дз. Шыманскі; граніт, бетон; вышыня бюстаў 1 м, пастаментаў — 2 м) Герояў Савецкага Саюза А. М. Касаева, Л. Дз. Лорчанкі, С. Р. Церашкевіча, Б. Л. Хігрына, якія змагаліся супраць акупантаў на тэрыторыі раёна.
ЛітаратураПравіць
- М. М. Казлоўская. 651. Брацкая магіла савецкіх воінаў і партызан // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1986. — Магілёўская вобласць. — 408 с., іл.