Бра́ціна[1][2] (ад «братчына» — калектыўнае частаванне) — пасудзіна шарападобнай ці пукатай формы, часта з нізкім паддонам і конусападобным вечкам[1]. Сярэднія памеры 5—8 л[3][2].

Браціна цара Аляксея Міхайлавіча. Майстэрні Маскоўскага крамля, трэцяя чвэрць XVII стагоддзя

Выкарыстоўвалася пераважна пры святочных застоллях, на памінках, складчынах[2], братчынах[2] і інш. Часам у камплекце з брацінай быў набор аналагічных пасудзін малых памераў (брацінак), што выкарыстоўвалі як кубкі для пітва[3].

На Беларусі медныя і драўляныя браціны бытавалі ў XVI—XVIII стагоддзях. Залатыя і сярэбраныя браціны з гравіраваным ці чаканеным арнаментам вядомы ў Расіі ў XVI—XVII стагоддзях, медныя і драўляныя — у народным побыце XVI—XIX стагоддзяў[1]. У XIX—XX стагоддзях браціна — дэкаратыўны посуд.

Крыніцы

правіць
  1. а б в БелЭн 1996.
  2. а б в г Этнаграфія Беларусі 1989.
  3. а б БРАЦІНА(недаступная спасылка)

Літаратура

правіць

Спасылкі

правіць