Брэсцкія выступленні беспрацоўных (1931—1932)
Брэсцкія выступленні беспрацоўных — пратэсты, арганізаваныя ў Брэсце ў перыяд эканамічнага крызісу 1929—1933 гадоў, які рэзка панізіў жыццёвы ўзровень насельніцтва і выклікаў рост беспрацоўя.
Брэсцкія выступленні беспрацоўных | |||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||||||||
Бакі канфлікту | |||||||||||||
Беспрацоўныя | Гарадскі магістрат | ||||||||||||
Лік удзельнікаў | |||||||||||||
каля 200 чалавек |
Перадумовы
правіцьУ пачатку красавіка 1929 года ў Брэсце было зарэгістравана 1,5 тысяч беспрацоўных, у 1931 годзе — 3,4 тыс., у канцы 1932 года — каля 4,4 тыс. Брэсцкі акругкам Камуністычнай партыі Заходняй Беларусі прымацаваў да пунктаў найбольшай канцэнтрацыі беспрацоўных агітатараў, якія тлумачылі прычыны беспрацоўя, заклікалі да барацьбы за паляпшэнне сацыяльных умоў. Гарадскія ўлады часта выкарыстоўвалі беспрацоўных на розных работах за нізкую плату.
Выступленне
правіцьУ верасні 1931 года каля 200 часова занятых беспрацоўных аб’явілі забастоўку супраць намераў магістрата панізіць зарплату. На мітынгу яны абралі дэлегатаў для прад’яўлення гарадскім уладам патрабаванняў павысіць плату з 3 злотых да 3,5 і з 2,5 да 3. Пад лозунгам «Работы і хлеба!» беспрацоўныя рушылі да магістрата. Выступленне скончылася задавальненнем патрабаванняў беспрацоўных. У жніўні 1932 года яны разам з сем’ямі, патрабуючы работы і хлеба, сабраліся на мітынг каля магістрата. Прамоўцы заклеймавалі ганьбай рэжым санацыі, які асуджаў іх на галечу і голад. Свае патрабаванні беспрацоўныя выклалі на дзясятках транспарантаў, развесіўшы іх па ўсім горадзе. Пасля адмовы гарадскіх улад задаволіць патрабаванні жанчыны ўварваліся ў будынак магістрата і ўчынілі там пагром. Потым беспрацоўныя разграмілі сталовую і кухню, дзе ім выдавалі абеды з тухлых прадуктаў. Скончылася сутычкай з паліцыяй.
Выступленні беспрацоўных Брэста праходзілі і ў наступныя гады.
Літаратура
правіць- Дзяшко, І. Ф. Брэсцкія выступленні беспрацоўных 1931—1932 / І. Ф. Дзяшко // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 2: Беліцк — Гімн / Рэдкал.: Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 1994. — 537 с. — 20 000 экз. — ISBN 5-85700-142-0. — С. 108.