Бугульмінска-Белябееўскае ўзвышша
Бугульмінска-Белябееўскае ўзвышша — узвышша ў Прыўраллі, утварае водападзел вышынёй да 418 м левых прытокаў рэк Белай, Камы і Волгі.
Уваліста-ўзгорыстае плато. Складзена вапнякамі, пясчанікамі. Карставыя правалы і прорвы, пячоры, у некаторых з іх маюцца наскальныя малюнкі. Лесастэпы і стэпы моцна змененыя чалавекам — разараны. На тэрыторыі Бугульмінска-Белябееўскага ўзвышша ёсць радовішчы нафты.