Буда (Буда-Кашалёўскі раён)
Бу́да[1] (трансліт.: Buda, руск.: Буда) — пасёлак у Буда-Кашалёўскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Ліпініцкага сельсавета.
Пасёлак
Буда
|
Геаграфія правіць
Размяшчэнне правіць
У 12 км на поўнач ад раённага цэнтра і чыгуначнай станцыі Буда-Кашалёўская (на лініі Жлобін — Гомель), 60 км ад Гомеля.
Транспартная сетка правіць
Транспартныя сувязі па прасёлкавай, затым аўтамабільнай дарозе Чачэрск — Буда-Кашалёва.
Драўляная забудова ўздоўж кароткай просталінейнай шыротнай вуліцы.
Гісторыя правіць
Заснавана напачатку XX стагоддзя перасяленцамі з суседніх вёсак. У 1925 годзе ў Ліпініцкім сельсавеце Буда-Кашалёўскага раёна Бабруйскай акругі. У 1930 годзе жыхары вёскі ўступілі ў калгас. У 1959 годзе ў складзе калгаса «Світанак» (цэнтр — вёска Ліпінічы).
Насельніцтва правіць
Колькасць правіць
- 2004 год — 6 гаспадарак, 14 жыхароў.
Дынаміка правіць
- 1925 год — 18 двароў.
- 1959 год — 70 жыхароў (паводле перапісу).
- 2004 год — 6 гаспадарак, 14 жыхароў.
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4 (DJVU).
Літаратура правіць
- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т.1, кн.1. Гомельская вобласць/С. В. Марцэлеў; Рэдкалегія: Г. П. Пашкоў (галоўны рэдактар) і інш. — Мн.: Белэн, 2004. 632с.: іл. Тыраж 4000 экз. ISBN 985-11-0303-9 ISBN 985-11-0302-0