Будынак Інстытута меліярацыі
Будынак Інстытута меліярацыі — будынак у Мінску, размешчаны па адрасе вул. Максіма Багдановіча, 153. Пабудаваны ў 1975 г. (архіт. П. Кракалёў, Л. Бледных). У будынку размяшчаецца Рэспубліканскае навуковае даччынае ўнітарнае прадпрыемства «Інстытут меліярацыі». Адно з першых у Беларусі спецыялізаваных збудаванняў дня навукова-даследчых устаноў.
Славутасць | |
Будынак Інстытута меліярацыі | |
---|---|
53°56′07″ пн. ш. 27°34′47″ у. д.HGЯO | |
Краіна | Беларусь |
Горад | Мінск |
Архітэктар | П. Кракалёў, Л. Бледных |
Дата пабудовы | 1975 год |
Архітэктура
правіцьКампазіцыя комплексу заснавана на кантрастным спалучэнні лаканічнага прамавугольнага 9-павярховага лабараторнага корпуса, пастаўленага тарцом да вуліцы, і размешчаных перпендыкулярна да яго аднапавярховых аб'ёмаў канферэнц-залы і сталовай.
Лабараторны корпус мае каркасна-панельную канструкцыю. Галоўны ўваход размешчаны асіметрычна. Па восі яго — лесвічна-ліфтавы блок, які вынесены за межы корпуса і злучаны з ім светлавымі пераходамі. Эліпсападобныя ў плане аб'ёмы канферэнц-залы і лесвічна-ліфтавага блока надаюць архітэктуры комплексу пластычную выразнасць. Яе ўзбагачаюць малыя архітэктурныя формы і добраўпарадкаваныя паўадкрытыя дворыкі па баках лабараторнага корпуса.
На процілеглым ад вуліцы тарцы лабараторнага корпуса зроблены асобны ўваход у сталовую і прасторнае зашклёнае прамавугольнае ў плане фае канферэнц-залы. Планіроўка ўсіх паверхаў калідорная. Выключэнне складаюць 1-ы і 4-ы паверхі, дзе знаходзяцца хол і малая зала. У афармленні інтэр'ераў шырока выкарыстаны дрэва (шалёўка сцен, мазаічная паркетная падлога), метал (пано ў сталовай, асвятляльныя прыборы ў канферэнц-зале) і іншыя матэрыялы.
Літаратура
правіць- Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1988. — Мінск. — 333 с.: іл. — ISBN 5-85700-006-8.