Будынак Мінгарвыканкама

Будынак Мінгарвыканкама (Выканаўчага камітэта Мінскага гарадскога Савета народных дэпутатаў) — адміністрацыйны будынак, размешчаны на плошчы Незалежнасці (праспект Незалежнасці, 8).

Славутасць
Будынак Мінгарвыканкама
53°53′43″ пн. ш. 27°32′57″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Горад Мінск
Архітэктурны стыль мадэрнізм
Архітэктар Сяргей Сцяпанавіч Мусінскі, Георгій Васільевіч Сысоеў
Дата заснавання 1964
Будаўніцтва 19631964 гады
Статус Ахоўная шыльда гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 713Г000158шыфр 713Г000158
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

У наш час праведзены капітальны рамонт з мадэрнізацыяй будынка (архітэктар І. А. Скарабагатая, галоўны канструктар Л. Дзенісеня)[1].

Архітэктура

правіць

Пяціпавярховы прамавугольны ў плане будынак быў пабудаваны ў 1963—1964 гг. па праекце архітэктараў С. С. Мусінскага і Г. В. Сысоева. Фарміруе паўднёва-ўсходні бок забудовы плошчы. Лапаткі на ўсю вышыню будынка, тры цэнтральныя і па адной па баках, ствараюць мерны рытм на фасадзе. Плоскасці паміж лапаткамі акцэнтаваны рэбрамі, якімі адначасова вылучаны галоўны і бакавыя ўваходы. Вертыкальныя чляненні гарманізуюць з кампазіцыйным ладам Дома ўрада, інжынернага корпуса Мінскага метрапалітэна і галоўнага навучальнага корпуса БДУ.

Інтэр’ер

правіць

Памяшканні размешчаны ўздоўж калідора, які адыходзіць у два бакі ад лесвічна-ліфтавога хола ў цэнтры. На чацвёртым паверсе двухсветлавая зала паседжанняў (450 кв. м) з фае-выстаўкай.

Зноскі

Літаратура

правіць

Спасылкі

правіць