Букцынум (Buccinum) — род марскіх бруханогіх малюскаў атраду стэнаглосных. 86 відаў. Пашыраны ў Паўночным паўшар'і, пераважна ў халодных і ўмераных водах. Асобныя віды трапляюцца ў субтрапічных водах каля берагоў Японіі і ў Міжземным моры. Вядомы з алігацэну.

Букцынум
Buccinum undatum.jpg
Buccinum undatum
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Buccinum Linnaeus, 1758

Wikispecies-logo.svg
Сістэматыка
на Віківідах
Commons-logo.svg
Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  73727
NCBI  37540
EOL  37971
FW  10866

АпісаннеПравіць

Вышыня авальнай ракавіны да 16 см. Маюць кароткі сіфанальны выраст, накрыўку. Адкладваюць яйкі. Лічынкі з добра развітым парусам. Важны аб'ект промыслу ў Вялікабрытаніі, мяса спажываюць у ежу.

ЛітаратураПравіць

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.3: Беларусы — Варанец / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1996. — Т. 3. — 511 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0068-4 (т. 3).