Буразубка звычайная
Буразу́бка сярэ́дняя[1] (Sorex araneus) — млекакормячая жывёла роду Буразубкі (Sorex) сямейства Землярыйкавыя (Soricidae).
Буразубка звычайная | |||||||||||||||||||||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||||||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||||||||||||||||||||
Sorex araneus Linnaeus, 1758 | |||||||||||||||||||||||||||||||||||
Арэал | |||||||||||||||||||||||||||||||||||
Ахоўны статус | |||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
Апісанне
правіцьНагадвае мышэй, але мордачка выцягнутая накшталт хабатка[1]. Даўжыня цела 6—8, хваста 3—5 см. Важыць 8—15 г. Поўсць аксаміцістая, цёмна-бурая, на брушку — светла-шэрая. Зубы чырванавата-бурага колеру.
Пашырэнне
правіцьРаспаўсюджана на тэрыторыі Еўразіі, акрамя Крайняй Поўначы, Сярэдняй Азіі, ніжняга Паволжа[1]. Трапляецца ў мяшаных лясах, на мохавых балотах, у прыбярэжных зарасніках, зімой — у гумнах, буртах бульбы.
Асаблівасці біялогіі
правіцьНачны звярок[1]. Корміцца насякомымі, чарвякамі, насеннем дрэў.
Размнажаецца некалькі разоў за год з красавіка да жніўня. У прыплодзе 2—10 дзіцянят.
Зноскі
правіцьЛітаратура
правіць- Буразу́бка сярэ́дняя // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 1. Ааліты — Гасцінец / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — С. 359. — 575 с., іл. — 10 000 экз.