Бутаўт
(XIV ст.) сын Кейстута, князь дарагічынскі
(Пасля перасылкі з Бутаўт Кейстутавіч)
Бутаўт Кейстутавіч, у хрышчэнні Генрых (памёр пасля 1381) — сын Кейстута.
Бутаўт | |
---|---|
Нараджэнне |
1346 |
Смерць |
7 мая 1380 ці не раней за 1381 |
Месца пахавання | |
Род | Гедзімінавічы |
Бацька | Кейстут[1] |
Маці | Бірута |
Дзеці | Вайдута[d][1] |
Біяграфія
правіцьБыў князем драгічынскім. У 1365 годзе перайшоў на бок Тэўтонскага Ордэна, ахрысціўся ў каталіцтва ў Кёнігсбергу, потым удзельнічаў у няўдалым паходзе войскаў Ордэна на Вільню. Дзесьці паміж жніўнем 1365 і 1368 годам прыбыў да двара імператара і чэшскага караля Карла IV Люксембургскага ў Празе, ад якога атрымаў тытул герцага і зямельныя ўладанні. Успамінаецца ў свіце імператара да 1378 года. Апошні раз успамінаецца крыніцамі ў 1381 годзе, у паведамленні пра ўцёкі з Літвы яго сына Вайдуты, які таксама прыняў каталіцкі хрышчэнне і накіраваўся да двара чэшскага караля. Пахаваны ў аўгустыніянскім касцёле св. Тамаша ў Празе.
Зноскі
- ↑ а б Kniaziowie litewsko-ruscy od końca czternastego wieku / пад рэд. J. Wolff — Warszawa: 1895. — С. 160.
Літаратура
правіць- Rowell S. C. (June 1996). «Unexpected Contacts: Lithuanians at Western Courts, c. 1316-c. 1400». English Historical Review 111 (442): 567—570. ISSN 0013-8266.
- Fijałek J. Wnuk Kiejstuta: Jan książe drohiczinski kustosz i kanonik krakowski, drugi rektor Uniwersytetu Jagiellońskiego // Kwartalnik Historyczny 1914. — Lwów, 1914. — S. 181—197.