Адкрыць галоўнае меню

Тро́цкае кня́ства — удзельнае княства ў складзе Вялікага Княства Літоўскага, якое існавала ў XIV — пачатку XV стагоддзя.

Троцкае княства
Герб
Герб
Краіна Вялікае Княства Літоўскае
Статус Княства
Адміністрацыйны цэнтр Трокі
Найбуйнейшыя гарады Коўна, Гродна, Наваградак
Дата ўтварэння 1337
Дата скасавання 1413
Кіраўнік Кейстут, Скіргайла, Вітаўт
Афіцыйныя мовы старабеларуская, літоўская, польская
Плошча 31 100 км²
Троцкае княства на карце

ГісторыяПравіць

Пасля смерці Вялікага князя літоўскага Гедзіміна, яго сыны — Альгерд і Кейстут дамовіліся падзяліць паміж сабой уладу ў Літве. Альгерд стаў Вялікім князем, кіраўніком Вільняй і Усходняй Аўкштотай. Кейстут атрымаў заходнія вобласці (сучасныя Заходняя Літва, Заходняя Беларусь і Падляшша), якія дзяліліся на Жамойць і іншыя землі, атрымаўшыя статус Троцкага княства са сталіцай у літоўскай крэпасці Трокі).

У 1382 годзе падчас грамадзянскай вайны ў Вялікім Княстве Літоўскім 1381—1384 гадоў Кейстут, быўшы ўжо Вялікім князем, быў схоплены сваім пляменнікам Ягайлам і зняволены ў вязніцы[1] ў Крэўскім замку, дзе загінуў пры смутных акалічнасцях (верагодна, быў задушаны)[2]. Троцкім князем стаў Скіргайла — брат новага Вялікага князя Ягайлы. Сын Кейстута Вітаўт, жадаючы вярнуць бацькаўскія землі, распачаў другую грамадзянскую вайну. Барацьба скончылася складзеннем Востраўскага пагаднення, па якім Вітаўт атрымліваў Жамойць, Троцкае княства і станавіўся Вялікім князем літоўскім як васал караля польскага[3].

2 кастрычніка 1413 года па ўмовах Гарадзельскай уніі Княства ператваралася ў Троцкае ваяводства, якім з гэтага часу кіравалі ваяводы, прызначаныя Вялікім князем.

ТэрыторыяПравіць

 
Карта Вялікага Княства Літоўскага (Троцкае ваяводства адзначана чырвоным). Межы ваяводства ў цэлым адпавядалі межам княства

Прыкладныя межы княства выглядалі наступным чынам: ад мяжы з Лівоніяй на поўначы да горада Кобрынін у Мазовіі на поўдні, і ад мяжы з Жамойцю і Польшчай на захадзе да віленскіх земляў на ўсходзе. У склад княства ўваходзілі такія гарады, як Коўна, Горадня, Наваградак.

Спіс князёўПравіць

# Імя Партрэт Пачатак кіраванні Канец кіравання
1
Кейстут
 
1337
1382
2
Скіргайла
 
1382
1392
3
Вітаўт
 
1392
1413

Гл. таксамаПравіць

Зноскі

  1. Koncius J. B. Vytautas the Great, Grand Duke of Lithuania. — Miami: Franklin Press, 1964. — pp. 21-23.
  2. Генадзь Сагановіч. Ягайла // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — 788 с.: іл. ISBN 985-11-0378-0. С. 775—776.
  3. Анатоль Грыцкевіч. Востраўскае пагадненне // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. Т. 1: Абаленскі — Кадэнцыя. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — 684 с.: іл. ISBN 985-11-0314-4. С. 465.

ЛітаратураПравіць