Бухтармінскае вадасховішча

Бухтармі́нскае (каз.: Бұқтырма бөгені) — вадасховішча ў Казахстане, ва Усходне-Казахстанскай вобласці, на рацэ Іртыш.

Бухтармінскае
каз.: Бұқтырма бөгені
Бухтарминское водохранилище.jpg
Каардынаты: 49°10′ пн. ш. 84°15′ у. д.HGЯO
Размяшчэнне Flag of Kazakhstan.svg Казахстан, Усходне-Казахстанская вобласць
Даўжыня 425 км
Шырыня 35 км
Плошча 5490 км²
Аб'ём 53 км³
Сярэдняя глыбіня 9,6 м
Упадаюць Іртыш, Бухтарма, Нарым
Выцякаюць Іртыш
Год напаўнення 1967
Бухтармінскае (Казахстан)
Бухтармінскае
Бухтармінскае
Бухтармінскае (Усходне-Казахстанская вобласць)
Бухтармінскае
Бухтармінскае
Commons-logo.svg Бухтармінскае на Вікісховішчы

Плошча паверхні вадасховішча 5490 км². Даўжыня 425 км, найбольшая шырыня 35 км. Сярэдняя глыбіня 9,6[1] м. Аб’ём вады 53 км³. Ваганні ўзроўню да 7 м. Вадасховішча створана ў выніку будаўніцтва на рацэ Іртыш плаціны Бухтармінскай ГЭС (пачалося ў 1953 годзе)[1]. Запаўнялася вадой у 1960—1967[1] гг. Займае частку далін рэк Іртыш, Нарым, Бухтарма і Манчакурскую ўпадзіну. У выніку стварэння вадасховішча і падпору павысіўся на 7 м узровень вады ў возеры Зайсан[1][2], якое стала часткай Бухтармінскага мора[1].

Вадасховішча выкарыстоўваецца ў мэтах суднаходства, рыбнай гаспадаркі, арашэння, адпачынку, забеспячэння работы Бухтармінскай и Усць-Каменагорскай ГЭС.

Бухтармінскі гідравузелПравіць

Бухтармінскае вадасховішча створана збудаваннямі Бухтармінскага гідравузла, размешчанага ніжэй вусця ракі Бухтарма[1]. Збудаванні гідравузла ўведзены ў эксплуатацыю ў 1976[1] годзе. Складаюцца з плаціны, гідраэлектрастанцыі і суднаходнага шлюза[1].

Зноскі

ЛітаратураПравіць

  • Бухтармінскае вадасховішча // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 1996. — Т. 3: Беларусы — Варанец. — 511 с. — ISBN 985-11-0068-4 (т. 3), ISBN 985-11-0035-8. — С. 366.
  • Географический энциклопедический словарь: Географические названия / Гл. ред А. Ф. Трёшников; Ред. кол.: Э. Б. Алаев, П. М. Алампиев, А. Г. Воронов и др.. — М.: Сов. энциклопедия, 1983. — С. 78. — 538 с. — 100 000 экз.(руск.) 

СпасылкіПравіць