Быстра́нка (Alburnoides bipunctatus) — рыба сямейства карпавых. Народныя назвы стракатка, сіняўка, ушвейка.

Быстранка
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Alburnoides bipunctatus Bloch, 1782


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  163714
NCBI  58321
EOL  204016

Апісанне

правіць

Невялікая рыбка, даўжынёй 10—13, часам да 15 см, маса да 13 г. Падобная да верхаводкі (адрозніваецца дзвюма цёмнымі палосамі ўздоўж бакавой лініі і больш цёмнай афарбоўкай). Спіна цёмна-шэрая або цёмна-зялёная, брушка і ніз бакоў серабрыстыя. Лусна тонкая, лёгка ападае. Спінны і хваставы плаўнікі шэрыя, астатнія светлыя. Рот канечны. рыла злёгку высоўваецца над ніжняй сківіцай. У перыяд нерасту афарбоўка яркая, плаўнікі ля асновы чырванаватыя.

Пашырэнне

правіць

Пашырана ў Еўропе на поўнач ад Альпаў. На тэрыторыі Беларусі сустракаецца ў басейнах Заходняй Дзвіны, Нёмана, Заходняга Буга, Дняпра. Жыве ў рэках з хуткім цячэннем (адсюль назва).

Асаблівасці біялогіі

правіць

Жывіцца лічынкамі насякомых хіранамід, жукамі, ніжэйшымі ракападобнымі, водарасцямі.

Полавая спеласць у 2 гады. Нерастуе ў другой палове мая — чэрвені на быстрынах з камяністым дном. Ікру адкладвае парцыённа.

Промысел

правіць

Прамысловага значэння не мае.

Літаратура

правіць