Бюст П. І. Клімука (Брэст)

(Пасля перасылкі з Бюст П. І. Клімука, Брэст)

Бюст П. І. Клімука — помнік у Брэсце, размешчаны на скрыжаванні вул. Маскоўскай і бульвара Касманаўтаў. Устаноўлены ў 1978 г. ў гонар двойчы Героя Савецкага Саюза генерал-маёра авіяцыі беларускага лётчыка-касманаўта Пятра Ільіча Клімука, які нарадзіўся ў Брэсцкім раёне.

Помнік
Бюст П. І. Клімука
52°05′17″ пн. ш. 23°42′09″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Горад Брэст
Скульптар І. Міско
Архітэктар С. Баткоўскі
Дата заснавання 1979
Дата пабудовы 1979 год
Статус Ахоўная шыльда гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 112Ж000012шыфр 112Ж000012
Матэрыял бронза і граніт

Апісанне

правіць
 
Бульвар Касманаўтаў з бюстам П. І. Клімука

Аўтарамі помніка з'яўляюцца скульптар І. Міско і архітэктар С. Баткоўскі. Бронзавы пагрудны бюст касманаўта вышынёй 1,1 м устаноўлены на высокім пастаменце з чырвонага граніту, які дасягае ў вышыню 3 м. У развароце выпрастаных плячэй, павароце галавы, выразных рысах твару — рашучасць і цвёрдасць. Мундзір, выявы ўзнагарод удакладняюць характарыстыку героя. Ніз пастамента абвіты бронзавым вянком. Асіметрычны гранітны стылабат з 3 прыступкамі злева агінае бардзюр. На пастаменце рзльефная выява 2 ордэнаў Леніна і 2 медалёў «Залатая Зорка». Ніжэй накладнымі бронзавымі літарамі даецца тэкст Указа Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР аб узнагароджанні П. I. Клімука ордэнам Леніна і 2-м медалём «Залатая Зорка».

Спалучэнне паліраванага чырвонага граніту пастамента і стылабата з цёмнай бронзай бюста надае яму дэкаратыўны эфект і ўзмацняе яго гераічнае гучанне. Вакол разбіты газоны, раней таксама былі высаджаны дрэвы.

Літаратура

правіць