Бялёва (урочышча)
Бялёва — урочышча ў Беларусі, каля в. Бялёў Жыткавіцкага раёна Гомельскай вобласці, помнік прыроды. Купалападобнае ўзвышша вышынёй да 184 м, плошча складае 30 км², стромка абрываецца да забалочаных паніжэнняў шырынёй 100—600 м. Вылучаецца надзвычай вялікім для нізіннага Прыпяцкага Палесся перападам вышыняў — да 45 м. На паверхні Бялёва субканцэнтрычныя пясчаныя грады вышынёй 5—10 м. Паходжанне канчаткова не высветлена: мяркуюць, што гэта кальцавы кам ці тэктанічная структура.
Літаратура
правіць- Бялёва. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 3: Беларусы — Варанец / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 3. — 511 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0068-4 (т. 3).
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх