Бяржонка (возера, Басейн Янкі)
Бяржонка — возера ў Беларусі, у Браслаўскім раёне Віцебскай вобласці, у басейне ракі Янка, за 9 кіламетраў на паўднёвы захад ад горада Браслаў, за 1 км на паўднёвы ўсход ад вёскі Ёдлавічы[1], на паўночны ўсход ад аграгарадка Пагошча.
Бяржонка | |
---|---|
Морфаметрыя | |
Даўжыня | 0,69 км |
Шырыня | 0,39 км |
Плошча | 0,19 км² |
Даўжыня берагавой лініі | 1,9 км |
Найбольшая глыбіня | 2,9 м |
Басейн | |
Плошча вадазбору | 6,56 км² |
Размяшчэнне | |
Краіна |
![]() |
Рэгіён | Віцебская вобласць |
|
|
|
|
|
|
Назва
правіцьНазва балцка-літоўскага паходжання. Ад літоўскага beržas «бяроза». «Бярозавыя» назвы азёраў і рэк — не рэдкасць у Літве: Berža, Beržoras, Beržuolis, Beržuvis (азёры), Beržas, Beržė, Beržuona (рэкі)[2].
Назва возера Бяржонка значыць «Бярозавае (возера)».
Гідраграфія
правіцьПлошча паверхні возера 0,19 км², даўжыня 690 метраў, найбольшая шырыня 390 метраў, найбольшая глыбіня 2,6 м, даўжыня берагавой лініі 1,9 км. Плошча вадазбору 6,56 км². Абкружана забалочанай поймай, парослай хмызняком.
Катлавіна возера выцягнутая ў напрамку з поўначы на поўдзень. Схілы катлавіны вышынёй да 2 метраў, пясчаныя, разараныя. Дно выслана сапрапелем. Зарастае. У заходняй частцы ў Бяржонку ўпадае ручай. У паўднёвай частцы выцякае ручай у возера Пагошча.
Крыніцы
правіцьЛітаратура
правіць- Бяржо́нка // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 3: Беларусы — Варанец / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 3. — С. 406—407. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0068-4 (т. 3).
- Бяржо́нка // Блакітная кніга Беларусі : Энцыклапедыя / рэдкал.: Н. А. Дзісько і інш. — Мн.: БелЭн, 1994. — С. 79. — 415 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-133-1.
- Мыслівец І. А. Бяржо́нка // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 1. Ааліты — Гасцінец / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — С. 374. — 575 с., іл. — 10 000 экз.
- Республика Беларусь. Витебская область. Браславский район: карта. Браслав: план. Видзы: план / Ред. Н. М. Шевель. — Мн.: Белкартография, 2013. — 3 000 экз. (руск.)
- Ліст карты N-35-18. Выданне 1984 г. Стан мясцовасці на 1983 г. (руск.)
Спасылкі
правіць- Общая характеристика озёр Витебской области // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь» Архівавана 6 кастрычніка 2021. (руск.)
- Морфометрические параметры озёр Витебской области // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь» Архівавана 8 сакавіка 2021. (руск.)