Бярозаўскі сельсавет (Калінкавіцкі раён)
Бяро́заўскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Калінкавіцкага раёна Гомельскай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — вёска Бярозаўка.
Бярозаўскі сельсавет | |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Уваходзіць у | Калінкавіцкі раён |
Уключае | 9 населеных пунктаў |
Адміністрацыйны цэнтр | Бярозаўка |
Дата ўтварэння | 8 снежня 1926 |
Дата скасавання | 12 лістапада 2013 |
Насельніцтва (2009) | 1 036 |
Часавы пояс | UTC+03:00 |
Код аўтам. нумароў | 3 |
Пасля другога ўзбуйнення БССР з 8 снежня 1926 года сельсавет у складзе Юравіцкага раёна Рэчыцкай акругі БССР. З 9 чэрвеня 1927 года ў складзе Мазырскай акругі. 10 лістапада 1927 года сельсавет узбуйнены, у яго склад увайшла тэрыторыя скасаваных Агародніцкага, Слабадскога і Чорнаўшчынскага сельсаветаў. Пасля скасавання акруговага падзелу 26 ліпеня 1930 года ў складзе Юравіцкага раёна БССР. З 8 ліпеня 1931 года ў складзе Мазырскага раёна, з 21 чэрвеня 1935 года — Мазырскай акругі, з 20 лютага 1938 года — Палескай вобласці. З 3 ліпеня 1939 года ў складзе Калінкавіцкага раёна. З 8 студзеня 1954 года ў складзе Гомельскай вобласці. На 1 студзеня 1974 года ў складзе Бярозаўскага сельсавета 9 населеных пунктаў[1]. 28 лістапада 2013 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Юравіцкага сельсавета[2].
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1036 чалавек[3], з іх 98,6 % — беларусы, 0,6 % — рускія, 0,6 % — украінцы[4].
На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 9 населеных пунктаў: вёскі Абухаўшчына, Агароднікі, Баец, Бярозаўка, Вадовічы, Вужынец, Леніна, Слабодка і Чорнаўшчына.
Зноскі
- ↑ Белорусская ССР. Административно-территориальное деление. На 1 января 1974 года. (руск.). — Выданне 5-е. — Мн.: Беларусь, 1974. — С. 87. — 248 с. — 10 000 экз.
- ↑ Решение Гомельского областного Совета депутатов от 12 ноября 2013 г. № 282 О некоторых вопросах административно-территориального устройства Калинковичского района Гомельской области
- ↑ Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Гомельскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года
- ↑ Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
Літаратура
правіць- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
- Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.