Вадовічы

вёска ў Калінкавіцкім раёне Гомельскай вобласці Беларусі

Вадо́вічы[1] (трансліт.: Vadovičy, руск.: Водовичи) — вёска ў Калінкавіцкім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Юравіцкага сельсавета.

Вёска
Вадовічы
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Першая згадка
1552 год
Ранейшыя назвы
Авадовічы
Насельніцтва
  • 85 чал. (2009)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 2345
Аўтамабільны код
3
СААТА
3223882014
Вадовічы на карце Беларусі ±
Вадовічы (Беларусь)
Вадовічы
Вадовічы (Гомельская вобласць)
Вадовічы

Да 2013 года вёска ўваходзіла ў склад Бярозаўскага сельсавета[2].

Гісторыя

правіць

Паселішча ці не ўпершыню згаданае ў апісанні Мазырскага замка 1552 года[3]. У ім засведчана, што «села Олексичи (Алексічы) а Оводовичи» належалі да Загальскай нядзелі Мазырскай воласці, выконвалі плацёжныя павіннасці ды па чарзе з іншымі нядзелямі розныя работы на карысць замку. Жыхарамі гэтых сёл былі Тацко Батурыч, Іван Гапонавіч, Несын Зеляновіч, Іван Рэвяка, Карп Дзмітрыевіч, Сянько Хількевіч, Сірош, брат яго, Яско, брат яго, Хрол Прыхожы, Іван Ліцвін, Грын Курыловіч, Мішко Багданавіч, Антон Мацоўчыч, Лукаш Прыхожы, Юрко Цімонавіч, Кандрат Хамяновіч, Ігнат, брат яго, Сянько, брат яго.

«Дани з них 4 кади и ведро, тивунщины великое и малое 3 ведра, за тивунщиною 2 гроши, приставка а кузня ведро меду, за вощила 7 грошей, за 7 хлебов 3 гроши, за 2 кур грош сокольничого 2 гроши, бобровничого 15 грошей, выкоту 12 гроши, серебра 2 коп гроши, за 7 бобров 5 коп грошей, за 2 куницы 12 грошей, за пол куницы 3 гроша, воловництва пол 7 гроша, намерных 2 гроши, овса 2 ведра; а в слободе до двух лет 75 грошей, а меду пол 3 ведра, а в пустее 2 ведра меду и 40 грошей; всего: 4 кади, 7 ведер, камени 1, 9 коп и 8 грошей и пол гроша…

.

З сярэдзіны 1560-х гадоў Вадовічы — у складзе Мазырскага павета Кіеўскага ваяводства Вялікага Княства Літоўскага, пасля падпісання акта Люблінскай уніі ўлетку 1569 года — Менскага ваяводства ВКЛ. 10 (20 ліпеня) 1568 года «…тые села Оводовичи и Олекшичи, в которых ест служоб[A] деветнадцат и пол…» падараваныя каралём Жыгімонтам Аўгустам у якасці лену[B] зямянам Філону, Паўлу, Кандрату, Сямёну, Іосіфу, Філіпу Круневічам, замест страчаных на карысць пана Філона Кміты маёнткаў у ваколіцах Чарнобыля[4].

Пазней прывілеем караля Стэфана Баторыя ад 25 лютага 1585 года дзве часткі Вадовічаў і Алексічаў, што засталіся ад памерлых без нашчадкаў «мужсъкого рожаю»[C] Кандрата і Іосіфа Круневічаў, аддадзеныя пану Давыду Есману[5].

Заўвагі

правіць
  1. 1 службу складалі 2 двары і болей.
  2. Быць леннікам азначала за маёнтак «службу земскую военную служити и заступовати.., яко и иные рыцерство, земяне, шляхта…» каралю і Айчыне.
  3. Абавязковая ўмова валодання ленам.

Зноскі

правіць
  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4 (DJVU).. Сустракаецца таксама варыянт Малы́я Вадо́вічы
  2. Решение Гомельского областного Совета депутатов от 12.11.2013 N 282 О некоторых вопросах административно-территориального устройства Калинковичского района Гомельской области Архівавана 5 сакавіка 2016.
  3. Архив Юго-Западной России (АрхивЮЗР). Ч. VII. T. I. Акты о заселении Юго-Западной России. — Киев, 1886. С. 636—637
  4. Литовская метрика. Книга записей 51 (1566—1574). — Вильнюс, 2000. С. 177—179
  5. Метрыка ВКЛ. Кніга запісаў 70. (1582—1585). Падрыхт. А. А. Мяцельскі. — Мінск, 2008. С. 246—247

Спасылкі

правіць