Біргіта Шведская (прынцэса)

Шведская прынцэса

Прынцэса Біргіта Інгеборга Аліса Шведская (шведск.: Hennes Kungliga Höghet Birgitta, Prinsessa av Sverige och Hohenzollern; 19 студзеня 1937(1937-01-19)[4], Палац Хага[d], камуна Сольна4 снежня 2024(2024-12-04)[1], Мальёрка, Балеарскія астравы[d][2]) — шведская прынцэса, у шлюбе — княгіня Гогенцолерн, сястра караля Карла XVI Густава[5].

Біргіта Інгеборга Аліса Шведская і Гогенцолерн
шведск.: Hennes Kungliga Höghet Birgitta, Prinsessa av Sverige och Hohenzollern
Род дзейнасці прынцэса
Дата нараджэння 19 студзеня 1937(1937-01-19) (87 гадоў)
Месца нараджэння Палац Хага, Сольна, Швецыя
Дата смерці 4 снежня 2024(2024-12-04)[1] (87 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Веравызнанне лютэранства
Бацька Густаў VI Адольф
Маці Сібіла Саксен-Кобург-Гоцкая[3]
Муж Prince Johann Georg of Hohenzollern[d]
Дзеці Prince Carl Christian of Hohenzollern-Sigmaringen[d], Princess Désirée of Hohenzollern-Sigmaringen[d] і Prince Hubertus of Hohenzollern-Sigmaringen[d]
Альма-матар
Узнагароды і прэміі
Grand Cross 1st class of the Order of Merit of the Federal Republic of Germany Knight of the Seraphim
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія

правіць

Нарадзілася 19 студзеня 1937 года. Прынцэса стала другім дзіцем і дачкой прынца Густава Адольфа, герцага Вестэрботэнскага і яго жонкі прынцэсы Сібілы Саксен-Кобург-Гоцкай. Бацька прынцэсы належаў да шведскай каралеўскай дынастыі Бернадотаў і быў сынам караля Швецыі Густава VI Адольфа і яго жонкі Маргарыты Канаўцкай, унучкі каралевы Вікторыі. Маці прынцэсы Сібіла — дачка прынца Карла Эдуарда, герцага Саксен-Кобург-Гоцкага і прынцэсы Вікторыі Адэлаіды Шлезвіг-Гольштэйн. У сям’і пасля яе нарадзіліся яшчэ дзве дачкі: прынцэсы Дэзірэ і Крысціна, а таксама сын — будучы кароль Швецыі Карл XVI Густаў[6].

Падчас візіту да сваякоў у Германію ў 1959 годзе сустрэла будучага мужа — нямецкага князя Іагана Георга Гогенцолерна (1932—2016). 15 снежня 1960 года было абвешчана аб заручынах. Вяселле адбылося 25 мая 1961 года ў Каралеўскім палацы ў Стакгольме[7], а рэлігійная цырымонія — ў Палацы Зігмарынген 30 мая таго ж года. У шлюбе ў іх нарадзілася трое дзяцей:

  • Карл Крысціян Гогенцолерн (нар. 5 красавіка 1962);
  • Дэзірэ Гогенцолерн (нар. 27 лістапада 1963);
  • Хубертус Гогенцолерн (нар. 10 чэрвеня 1966).

У 1990 годзе муж і жонка сталі жыць асобна, але шлюб афіцыйна скасаваны не быў.

Каралеўскія абавязкі

правіць

Прынцэса з’яўлялася ганаровым членам Каралеўскага таварыства гольфа. Гэты абавязак яна ўзяла на сябе пасля смерці дзядзькі прынца Бертыля ў 1997 годзе.

Біргіта штогод прымала ўдзел у дні Святой Люсіі і лічыла гэтае свята нацыянальным у Швецыі.

Тытулы

правіць
  • 19 студзеня 1937 — 25 мая 1961 — Яе Каралеўская Высокасць прынцэса Шведская.
  • 25 мая]] 1961 — 4 снежня 2024 — Яе Каралеўская Высокасць прынцэса Шведская, прынцэса Гогенцолерн.

Зноскі