Бірута Адольфаўна Дакальская

Бірута Адольфаўна Дакальская (11 чэрвеня 1916, Вільня — 21 красавіка 1996) — беларуская актрыса. Сястра Г. А. Дакальскай.

Бірута Адольфаўна Дакальская
Дата нараджэння 11 чэрвеня 1916(1916-06-11)
Месца нараджэння
Дата смерці 21 красавіка 1996(1996-04-21) (79 гадоў)
Адукацыя
Прафесія акцёрка
Тэатр

Біяграфія правіць

Вучылася ў Мінскім музычным тэхнікуме (1932-34). З 1935 года ў Беларускім тэатры рабочай моладзі, у 1937-38 гадах у Беларускім тэатры імя Янкі Купалы.

Асаблівае месца ў яе творчасці займала роля Паўлінкі ў аднайменнай п’есе Янкі Купалы (сыграла яе больш за 450 разоў). Выконвала ролі дзяўчынак і падлеткаў, маладых дзяўчат, пазней характарныя, у якіх выявіла сапраўдны драматызм і выразную пластыку: Таццяна («Салавей» Змітрака Бядулі), Марыля («Пінская шляхта» В.Дуніна-Марцінкевіча), Тэкля («Адкуль грэх?» А.Петрашкевіча), Сцепаніда Моўчан («Амністыя», М.Матукоўскага), Дар’я («Дзядзечкаў сон» Фёдара Дастаеўскага) і інш.

Зноскі

Літаратура правіць