Бітва на Ізеры
Бі́тва на Ізеры (фр.: Bataille de l'Yser, нідэрл.: Slag om de IJzer) — бітва ў часе Першай сусветнай вайны, якая адбылася ў кастрычніку 1914 года паміж бельгійскімі гарадамі Ньюпарт і Дыксмёйдэ ўздоўж ракі Ізер[1]. Бельгійская армія здолела цаной вялікіх стратаў спыніць прасоўванне немцаў, упершыню пасля ўварвання кайзераўскай Германіі ў Бельгію замацаваўшы лінію фронту па Ізеры пасля таго, як пад кантролем немцаў апынулася 95 % тэрыторыі Бельгіі. Дзякуючы перамозе ў бітве Бельгія здолела ўтрымаць кантроль над рэштай сваёй тэрыторыі, а кароль Альберт стаў нацыянальным героем бельгійцаў.
Бітва на Ізеры | |||
---|---|---|---|
Асноўны канфлікт: Бег да мора на Заходнім фронце Першай сусветнай вайны | |||
| |||
Дата | 16–31 кастрычніка 1914 | ||
Месца | Ізер, Бельгія | ||
Вынік | Перамога саюзнікаў | ||
Праціўнікі | |||
|
|||
Камандуючыя | |||
|
|||
Сілы бакоў | |||
|
|||
Страты | |||
|
|||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Перадумовы
правіць2 жніўня 1914 Бельгія адмовілася прапусціць нямецкія войскі праз сваю тэрыторыю. Пасля гэтага 4 жніўня Германія напала на сваю суседку вялізнымі сіламі[2]. Не маючы падтрымкі ад Францыі і Вялікабрытаніі, бельгійская армія пачала адыход да Антверпена. Бельгійскі ўрад пераехаў туды ж, пакінуўшы сталіцу без абароны; 20 жніўня Брусель без бою быў заняты нямецкімі войскамі. 24 жніўня паў Намюр.
У кастрычніку пасля атакі немцаў на некалькі фортаў вакол Антверпена бельгійскае войска са стратамі працягнула адступленне. 9 кастрычніка горад здаўся, яго 33-тысячны гарнізон (к. ⅓ бельгійскай арміі) адышоў у Нідэрланды, дзе быў інтэрнаваны[3].
Адначасна з аблогай Антверпену нямецкія войскі разбілі французаў на мяжы з Бельгіяй (7 жніўня — 13 верасня) і адагналі іх у паўднёвым напрамку. Серыя ўзаемных спробаў французска-брытанскай і нямецкай армій абысці паўночны фланг ворага вылілася ў бег да мора праз Пікардыю, Артуа і Фландрыю, які скончыўся на паўночнаморскім узбярэжжы Бельгіі, дзе заставаліся рэшткі бельгійскіх войскаў з Антверпена[4].
11 кастрычніка, з падыходам немцаў да Гента, бельгійскі гарнізон пакінуў горада і далучыўся да рэгулярнага войска. Пасля гэтага ў Гент зайшла нямецкая армія.
Да 18 кастрычніка бельгійскія, брытанскія і французскія войскі на поўначы Францыі і ў Бельгіі стварылі абарончую лінію ад Ла-Басэ да Дыксмёйдэ[5].
Хада бітвы
правіць14 кастрычніка пасля працяглага адступлення бельгійская армія пачала акопвацца ўздоўж Ізера, саюзнікі забяспечвалі марскую падтрымку пад кіраўніцтвам брытанскага адмірала Гораса Гуда.
16 кастрычніка немцы атакавалі Дыксмёйдэ, але бельгійцы і французы з вялікімі стратамі здолелі адстаяць горада. Палкоўнік Альфонс Жак за сваю ролю ў абароне гораду пазней атрымаў тытул «дэ Дыксмёйдэ». 18 кастрычніка нямецкі наступ адкінуў саюзнікаў ад Ньюпорта да Араса (Францыя), намагаючыся таксама пазбавіць брытанцаў прахону да Кале, Булоні і Дзюнкерка. Немцы, не лічачыся са стратамі, прарвалі бельгійскую абарону, захапілі Кеем, Шур і часткова Манекенсверэ і выйшлі да Ізера, нягледзячы на агнявую падтрымку ад англійска-французскай флатыліі.
21 кастрычніка нямецкія войскі пад ударамі французскай 42-й дывізіі ўсё ж стварылі на заходнім беразе ракі невялікі плацдарм, адкуль бамбардзіравалі Дыксмёйдэ. Бельгійская армія пачала падрыхтоўку да затаплення тэрыторыі паміж Ізерам і прытокамі, каб спыніць наступ ворага. Уночы 26-29 кастрычніка падчас прыліваў шлюзы былі адкрыты, паступова ўзровень вады падняўся на тэрыторыі даўжынёй 1,6 км, на поўдні дасягнуўшы Дыксмёйдэ[6].
30 кастрычніка немцы правялі яшчэ адзін наступ на Ізеры, прарвалі другую лінію абароны бельгійцаў і дайшлі да Рамскапеле і Первейзэ[7]. Контратакай бельгійска-французскае войска адбіла Рамскапеле. Пасля гэтага на затопленай тэрыторыі ваенныя дзеянні праводзіць было немагчыма, і немцы адышлі ўночы на 31 кастрычніка[8]. 10 лістапада паў Дыксмёйдэ.
Вынікі
правіцьНямецкае войска не здолела канчаткова перамагчы Бельгію, абарона якой апошняга лапіку зямлі ўздоўж мора спыніла бег да мора і перыяд актыўных сутыкненняў. Лінія фронту стабілізавалася ўздоўж ракі Ізер і ўтрымлівалася бельгійскім войскам да 1918 года з нязначнымі зменамі.
Страты нямецкіх войскаў у перыяд 18 кастрычніка — 30 лістапада ацэньваюцца ў к. 76 250 чалавек[9]. Бельгійская армія панесла меншыя страты, хоць усё ж значныя — каля 20 000 чалавек[10].
Крыніцы
правіць- ↑ Barton 2005, с. 17.
- ↑ Falls 1959, с. 41.
- ↑ Dumoulin et al. 2005, с. 93.
- ↑ Doughty 2005, с. 103—104.
- ↑ Edmonds 1925, с. 117–119, 125.
- ↑ Edmonds 1925, с. 257.
- ↑ Edmonds 1925, с. 300.
- ↑ Edmonds 1925, с. 300–301.
- ↑ Edmonds 1925, с. 468.
- ↑ Sheldon 2010, с. 91.
Літаратура
правіць- Barton, P. Doyle, P.; Vandewalle, J. Beneath Flanders Fields: the Tunnellers' War, 1914–1918. — Staplehurst: Spellmount, 2005. — ISBN 0-7735-2949-7.
- R. A. Doughty. Pyrrhic Victory: French Strategy and Operations in the Great War. — Cambridge, MA: Belknap Press, 2005. — ISBN 0-67401-880-X.
- M. Dumoulin, E. Gerard,M. Van den Wijngaert, V. Dujardin. Nouvelle Histoire de Belgique. — Brussels: Éd. Complexe, 2005. — Т. II: 1905–1950. — ISBN 2-8048-0078-4.
- J. E. Edmonds. Military Operations France and Belgium, 1914: Antwerp, La Bassée, Armentières, Messines and Ypres October–November 1914. — 1. — London: Macmillan, 1925. — Т. II. — (History of the Great War Based on Official Documents by Direction of the Historical Section of the Committee of Imperial Defence).
- C. Falls. The Great War 1914–1918. — New York: Putnam, 1959.
- J. Sheldon. The German Army at Ypres 1914. — 1. — Barnsley: Pen and Sword Military, 2010. — ISBN 978-1-84884-113-0.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Бітва на Ізеры
- Illustrated Article on the Battle of the Yser — Battlefields Europe Архівавана 19 студзеня 2012.
- Battle of the Yser, fww.com