Бітва пад Сімбірскам

У гэтай старонкі няма правераных версій, хутчэй за ўсё, яе якасць не ацэньвалася на адпаведнасць стандартам.

Бітва пад Сімбірскам — буйное паражэнне мяцежнікаў Сцяпана Разіна царскім войскам на чале з Юрыем Баратынскім.

Перадгісторыя

правіць
 
Сцяпан Цімафеевіч Разін

У жніўні 1670 года Разін на чале войска (каля 10 тыс. чал.) пайшоў уверх па Волзе, захапіў гарады Самара, Саратаў і іншыя. Ён і яго паплечнікі абвяшчалі, што ў іх войску нібыта знаходзяцца царэвіч Аляксей Аляксеевіч (сын Аляксея Міхайлавіча), які паводле бацькоўскага ўказа ідзе на Маскву «пабіць» баяр, дваран, ваявод і купцоў «за здраду», а таксама звергнуты патрыярх Нікан. У сваіх «спакусных лістах» Разін заклікаў паслужыць цару і «чорным людзям даць свабоду».

Паўстанні ахапілі вялізную тэрыторыю да цэнтральных раёнаў краіны: знішчаліся памешчыкі і іх прыказчыкі, ваяводы і іншыя прадстаўнікі ўлады, стваралася мясцовае самакіраванне.

У пачатку верасня Разін паспрабаваў узяць Сімбірск.

Горад абараняў невялікі гарнізон, якім камандаваў акольнічы князь Іван Багданавіч Міласлаўскі. Таксама на дапамогу Сімбірску спяшалася 1300 чалавек з Казані на чале з Юрыем Баратынскім. Ён прыйшоў да горада на 4 дні раней мяцежнікаў.

4 верасня паўстанцы Разіна прыплылі да горада на лодках і высадзіліся каля яго. Затым пайшлі на прыступ. Аднак князь Баратынскі паспрабаваў яго спыніць і перакрыў шлях. Пачалася жорсткая бітва, якая доўжылася дзень. Ні адзін з бакоў не змог атрымаць перамогу. Абодва войскі разышліся ад стомы і суткі не рабілі ніякіх дзеянняў, стоячы адзін насупраць аднаго .Некаторыя з жыхароў горада дапамаглі Разіну захапіць умацаваную частку горада — астрог. Новая спроба ўзяць прыступам Сімбірск была спынена дзеяннямі Баратынскага, які ударыў мяцежнікам у спіну. Казакі скарысталіся прыладамі астрога, каб не падпусціць войска князя да горада, аднак і самі пры гэтым былі вымушаныя адступіць.

Усвядоміўшы, што без пяхоты яму не перамагчы Разіна, Баратынскі быў вымушаны адступіць, пакідаючы Міласлаўскага ў крамлі, акружанага з усіх бакоў ворагамі.

За гэты час Разін ўмацаваў астрог, выкапаў акопы, расставіў прылады для аблогі крамля. У выніку сцякаючыхся добраахвотнікаў яго войска расло і дасягнула 20000 чалавек. У гэты час паўстанне ахапіла ўвесь край Акі і Волгі. Невялікія атрады з войскі Разіна разышліся з Сімбірска ў розных напрамках, каб захапіць іншыя гарады. Яны захапілі Карсун, Саранск, Пензу, Алатыр, Васільсурск і многія іншыя. Ніжагародскія жыхары запрашалі Разіна, абяцаючы аддаць горад, расправіўшыся з дзяржаўнымі службоўцамі. Гэта адкрыла б Разіну шлях да Масквы. Аднак Разін ні як не мог узяць Сімбірск. Ён чатыры разы няўдала штурмаваў яго. Міласлаўскага трымаў горад цэлы месяц, 1 кастрычніка ён убачыў, што Баратынскі набліжаўся да горада для новай бітвы з Разіна.[1]

Бітва адбылася каля ракі Свіягі. Царскія войскі кінуліся на паўстанцаў. Сыйшоўшыся на 20 сажань, салдаты князя адкрылі па разінцам агонь і збілі іх з поля. Аднак Разін змог спыніць уцёкі. Баратынскі выслаў наперад конніцу, якая атакаваўшы ворага, разгарнулася ў прытворны ўцёк і навяла разінцаў на парадкі пяхоты і артылерыі. Бой доўжыўся ўвесь дзень. Зыход бітвы вырашыла атака конніцы пад камандай самога князя Баратынскага. У выніку войска Разіна было разбіта. Сам Разін быў двойчы паранены і ледзь не трапіў у палон. Ён пайшоў у астрог і ў ноч на 4 кастрычніка зноў паспрабаваў узяць горад прыступам з паўночнага і ўсходняга боку. Зноў было зроблена ўсё, каб запаліць яго, аднак Сімбірск выстаяў.[2]

Баратынскі вырашыў звярнуцца да хітрасці, загадаўшы палкоўніку Чубарёву зайсці ноччу з палком за Свіягу і рабіць там вокрыкі, як быццам прыйшло новае царскае войска. Хітрасць удалася: на Разіна напаў страх, ён наважыўся на ўцёкі ўпотай з аднымі данскімі казакамі. Тады князь выйшаў з конніцай ў поле, і стаў каля горада, а пяхоту пусціў на абоз і астрог. Адначасова, Міласлаўскі з другога боку напаў на астрог, які запалаў у розных месцах. Паражаныя з двух бакоў і Змяшчаўшыяся агнём мяцежнікі кінуліся да судоў, але мала каму з іх удалося выратавацца, большасць была перабіта і ператоплена.

Вынікі

правіць

Гэта паражэнне паклала канец поспеху Разіна, як доўгі час спадарожнічала яму. Пад Сімбірск ён страціў свой уплыў, сваё войска, пасля чаго быў схоплены. У Маскве 6 чэрвеня 1671 года ён быў чвартаваны.

Цар усведамляў важнасць перамогі і подзвіг Міласлаўскага з яго таварышамі. 10 снежня 1670 года ў Сімбірск прыбыў Чырык, прынёсшы царскае слова і хвалу за службу.

Зноскі

  1. Степан Разин:Битва под Симбирском
  2. Малов А. В. Московские выборные полки солдатского строя в начальный период своей истории 1656—1671 гг. — М.: Древлехранилище, 2006. — С. 537.