Бітва пры Гандэсе (1938)

Бітва пры Гандэсе адбылася ў красавіку 1938 года падчас грамадзянскай вайны ў Іспаніі.

Бітва пры Гандэсе
Асноўны канфлікт: Грамадзянская вайна ў Іспаніі
Дата 1—3 красавіка 1938
Месца Гандэса, Каталонія, Іспанія
Вынік перамога нацыяналістаў
Праціўнікі
Другая Іспанская Рэспубліка Рэспубліканцы
Інтэрнацыянальныя брыгады
Нацыяналісты
Італьянскі экспедыцыйны корпус
Легіён «Кондар»
Сілы бакоў
невядома невядома
Страты
140 палонных невядома

Перадумовы правіць

Пасля падзення г. Каспэ войскі нацыяналістаў працягнулі прасоўванне да Каталоніі пры падтрымцы Легіёна «Кондар» і «Легіянерскай авіяцыі». Да канца лютага сілы нацыяналістаў дабраліся да ўскраін Гандэсы. XV-я інтэрбрыгада адыходзіла з пачатку Арагонскага наступлення, калі рэспубліканскія абарончыя рубяжы паваліліся.

Бітва была выклікана рашэннем XV-й інтэрбрыгады акапацца і ўтрымаць горад Гандэса, каб запаволіць наступленне франкісцкіх войскаў, якія няўхільна рухаліся наперад.

Бітва правіць

Горад Гандэса ўтрымлівала XV-я інтэрбрыгада. Нацыяналісты атакавалі яго войскамі італьянскага экспедыцыйнага корпуса генерала Марыа Берці і армейскага корпуса Манастэрыа. Нягледзячы на доблесць брытанскіх бацоў у складзе інтэрбрыгад, 3 красавіка Гандэса пала, а 140 брытанскіх і амерыканскіх добраахвотнікаў былі захоплены ў палон. Тым не менш супраціўленне XV-й інтэрбрыгады дазволіла рэспубліканскім войскам перагрупавацца і вывесці частку атрадаў праз раку Эбра.

Бітва ў культуры правіць

Гэтая бітва згадваецца ў песні «Jamie Foyers», дзе быў забіты выдуманы герой.

Літаратура правіць

  • Hugh Thomas. The Spanish Civil War. — Modern Library, 2001. — 1136 с. — ISBN 978-0375755156.
  • Hugh Thomas. La Guerra Civil Espanola. — Grijalbo, 1976. — Т. 1. — 500 с. — ISBN 978-8425306945.
  • Salas Larrazabal, Ramón. Historia del Ejército Popular de la República. — ‎ La Esfera de los Libros, S.L., 2006. — ISBN ‎ 978-8497344654.