Біхевіярызм
Біхевіярызм (англ.: behavior — паводзіны) — адзін з кірункаў псіхалогіі. Заснаваны ў 1913 годзе амерыканскім псіхолагам Дж. Уотсанам. Эксперыментальнай асновай біхевіярызму паслужылі даследаванні амерыканскага псіхолага Э.Торндайка паводзін жывёл. Працягваючы механістычны кірунак у псіхалогіі, біхевіярызм атаясамліваў свядомасць і паводзіны, зводзіў псіхічныя з'явы да рэакцый арганізма, а ўсё пазнанне — да ўтварэння ў арганізмах (уключаючы чалавека) умоўных рэакцый. У 1920-я гады біхевіярызм распаўся на шэраг кірункаў, якія спалучалі асноўную дактрыну з элементамі іншых тэорый (гештальтпсіхалогіі, псіхааналізу), узнік неабіхевіярызм. Ідэі біхевіярызму паўплывалі на лінгвістыку, антрапалогію, сацыялогію, семіётыку і сталі адным з вытокаў кібернетыкі.
Паняцці
правіцьЛітаратура
правіць- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 3: Беларусы — Варанец / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 3. — 511 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0068-4 (т. 3).
Біхевіярызм на Вікісховішчы |