Біяцэналогія
Біяцэнало́гія — навука пра згуртаванні жывых арганізмаў — біяцэнозы; частка біягеацэналогіі.
Вывучае ўзнікненне, развіццё, структуру, размеркаванне ў прасторы, прадукцыйнасць і дынаміку біяцэнозу, узаемаадносіны паміж рознымі біяцэнозамі і асобнымі іх кампанентамі.
Некаторыя вучоныя лічаць біяцэналогію раздзелам экалогіі і геабатанікі.
Даследаванні па біяцэналогіі ўключаюць мадэліраванне біяцэналагічных працэсаў, маніторынг і прагназаванне.
На развіццё біяцэналогіі вялікі ўплыў зрабілі працы амерыканскага заолага В. Шэлфарда, беларускіх вучоных Г. Г. Вінберга, І. Д. Юркевіча і інш.
На Беларусі даследаванні ў галіне аграбіяцэналогіі праводзяцца ў НДІ аховы раслін.
ЛітаратураПравіць
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 3: Беларусы — Варанец / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1996. — 511 с.: іл. ISBN 985-11-0068-4 (т. 3), ISBN 985-11-0035-8