Б’янка (спадарожнік Урана)

Б'янка (англ.: Bianca) — спадарожнік планеты Уран. Была адкрыта 23 студзеня 1986 года па здымках, зробленых апаратам «Вояджэр-2», і атрымала часовае абазначэнне S/1986 U 9. Названая ад імя персанажа з п'есы Шэкспіра «Утаймаванне наравістай». Таксама пазначаецца як Уран VIII.

Б'янка належыць да групы Порцыі, якая таксама ўключае ў сябе Крэсіду, Дэздэмону, Джульету, Порцыю, Разалінду, Купідона, Белінду і Пердыту. У гэтых спадарожнікаў падобныя арбіты і фотаметрычныя ўласцівасці. За выключэннем арбіты, радыуса ў 27 км і геаметрычнага альбеда 0,08, пра Б'янку практычна нічога не вядома.

На здымках, перададзеных «Вояджэр-2», Б'янка выглядае як даўгаваты аб'ект, накіраваны сваёй галоўнай воссю на Уран. Суадносіны яе папярочнага памеру да падоўжнаму складаюць 0,7 ± 0,2. Паверхня мае шэры колер.