Барыс Іванавіч Маркаў

(Пасля перасылкі з Б. Маркаў)

Барыс Іванавіч Маркаў (1 ліпеня 1935, г. Магілёў — 4 лістапада 2020) — беларускі скульптар.

Барыс Іванавіч Маркаў
Дата нараджэння 1 ліпеня 1935(1935-07-01)
Месца нараджэння
Дата смерці 4 лістапада 2020(2020-11-04) (85 гадоў)
Месца пахавання
Грамадзянства
Жонка Вераніка Рыгораўна Віткоўская[d]
Род дзейнасці скульптар
Жанр станковая скульптура[d] і манументальная скульптура[d]
Вучоба
Уплыў Андрэй Ануфрыевіч Бембель і Аляксей Канстанцінавіч Глебаў
Член у

Біяграфія правіць

У 1956—1962 гадах вучыўся ў Беларускім дзяржаўным тэатральна-мастацкім інстытуце, яго настаўнікамі былі А. А. Бембель і А. К. Глебаў. З 1962 года ўдзельнічаў у выставах.

Да 1976 года быў сябрам Саюза мастакоў БССР, пазней уступіў у Маскоўскі саюз мастакоў.

Памёр 4 лістапада 2020 года пасля працяглай хваробы. Пахаваны 7 лістапада 2020 года ў вёсцы Дамашаны Смалявіцкага раёна.

Творчасць правіць

Працаваў у галіне станковай і манументальнай скульптуры. Асноўныя творы — кампазіцыя пра заваёўнікаў цаліны «Вясна ў поле» (1963); партрэты кінарэжысёра С. Эйзенштэйна, аператара кінастудыі «Беларусьфільм» Ю. Марухіна (знаходзіцца ў Траццякоўскай галерэі); помнік партызану І. Чуклаю са Случчыны (сумесна з архітэктарамі В. П. Занковічам і Л. М. Левіным), воінам Савецкай Арміі ў калгасе «Чырвоная змена» Мінскай вобласці (у суаўтарстве з Г. І. Мурамцава і архітэктарам В. Шаўчэнкам, 1965—1967); абеліск у гонар воінаў Савецкай Арміі і партызан на возеры Нарач (а сааўтарстве з Я. А. Печкіным і архітэктарам Ю. В. Шпітам) і інш.

Сям’я правіць

У шлюбе з мастачкай Веранікай Рыгораўнай Віткоўскай.

Спасылкі правіць