Барталамей Папроцкі

(Пасля перасылкі з Б. Папроцкі)

Барталамей Папроцкі (каля 1543 — 1614) — польскі гісторык, геральдыст, паэт.

Барталамей Папроцкі
польск.: Bartosz Paprocki
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 1543[1][2]
Дата смерці 27 снежня 1614(1614-12-27)[3][4][…]
Месца смерці
Грамадзянства
Альма-матар
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці геральдыст, пісьменнік, генеалог, паэт
Мова твораў польская
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Аўтар першага польскага гербоўніка «Гербы польскага рыцарства».

«Гербы польскага рыцарства» правіць

Праца змяшчае звесткі пра паходжанне гербаў і некаторыя роды. 92 гербы былі выведзены Папроцкім з-за мяжы, а 58 названы мясцовымі.

Праца падзелена на 5 кніг, з іх 4-я прысвечана гербу ВКЛ — «Пагоні», а таксама Гедзімінавічам і Ягелонам, храналогіі іх панавання.

Пра тое, што «з-за далёкасці і шырокасці не ўсіх мог ведаць», Папроцкі даў у працы толькі кароткія генеалагічныя звесткі пра найвыдатнейшыя баярскія роды, продкі якіх узялі польскія гербы ў Гародле (1413), і дадаў кароткія згадкі пра іншыя сем’і, пераважна валынскія. Агулам ім названа каля 130 прозвішчаў вялікалітоўскай арыстакратыі.

Крыніцамі працы былі не толькі хронікі, але і дакументы з замкаў, кляштароў, часам — сямейныя хронікі. Папроцкі некрытычна карыстаўся крыніцамі і падаваў паходжанне асобных гербаў і родаў; верыў у старажытнарымскае паходжанне літоўскай арыстакратыі[6].

Зноскі

  1. Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  2. Deutsche Nationalbibliothek Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 17 кастрычніка 2015.
  3. Czech National Authority Database Праверана 23 лістапада 2019.
  4. Bartłomiej (Bartosz) Paprocki h. Jastrzębiec // Internetowy Polski Słownik Biograficzny
  5. Catalog of the German National Library Праверана 22 ліпеня 2023.
  6. Белазаровіч, С.41.

Літаратура правіць

  • Белазаровіч В. А. Гістарыяграфія гісторыі Беларусі: вучэб. дапаможнік; Установа Адукацыі «Гродзенскі Дзярж. Ун-т імя Я. Купалы». — Гродна : ГрДУ, 2006. — 345 с. — ISBN 985-417-858-7. С.41, 42.