Ваагн Гарнікавіч Хачатран

Ваагн Гарнікавіч Хачатран (арм.: Վահագն Գառնիկի Խաչատրյան, 22 красавіка 1959, Сісіян) — армянскі дзяржаўны дзеяч. Прэзідэнт Арменіі з 13 сакавіка 2022 года[2].

Ваагн Гарнікавіч Хачатран
арм.: Վահագն Խաչատրյան
дэпутат Нацыянальнага сходу Арменіі[d]
1995 — 1999
Мэр Ерэвана[d]
4 снежня 1992 — 22 лютага 1996
Міністр высокатэхналагічнай прамысловасці Рэспублікі Арменія[d]
2 жніўня 2021 — 3 сакавіка 2022
5-ы Прэзідэнт Арменіі
з 13 сакавіка 2022
Папярэднік Ален Робертавіч Сіманян
Нараджэнне 22 красавіка 1959(1959-04-22)[1] (64 гады)
Веравызнанне Армянская апостальская царква
Партыя
Адукацыя
Дзейнасць палітык
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

У 1980 годзе скончыў Ерэванскі Інстытут народнай гаспадаркі.

З 1980 да 1981 года служыў у Савецкай Арміі.

У 1981—1989 гадах працаваў эканамістам у ПА «Разданмаш».

З 1989 да 1992 года працаваў начальнікам аддзела, намеснікам генеральнага дырэктара дзяржпрадпрыемства «Марс».

У 1992—1996 гадах займаў пасаду мэра Ерэвана і саветніка прэзідэнта Арменіі.

З 1996 да 1999 года дэпутат парламента. Член Пастаяннай камісіі па фінансава-крэдытных, бюджэтных і эканамічных пытаннях. Член фракцыі «Рэспубліка».

На парламенцкіх выбарах у Арменіі 2007 года з’яўляўся прадстаўніком блока «Імпічмент»[3].

З 2021 да 2022 года займаў пасаду міністра высокатэхналагічнай прамысловасці Рэспублікі Арменія.

На пазачарговых прэзідэнцкіх выбарах 3 сакавіка 2022 года абраны прэзідэнтам Арменіі[4]. Заступіў на пасаду 13 сакавіка 2022 года.

Зноскі

Спасылкі правіць