Пагост (вадасховішча)
(Пасля перасылкі з Вадасховішча Пагост)
Паго́ст — вадасховішча ў Беларусі, у Пінскім раёне Брэсцкай вобласці. Размешчана за 22 км на паўночны ўсход ад горада Пінск, каля вёскі Пагост Загародскі і аграгарадка Новы Двор.
Пагост | |
---|---|
Каардынаты: 52°18′ пн. ш. 26°18′ у. д.HGЯO | |
Размяшчэнне | Пінскі раён |
Вышыня над узроўнем мора | 140 м |
Даўжыня | 6,1 км |
Шырыня | 4,1 км |
Плошча | 16,2 км² |
Аб'ём | 54,48 км³ |
Даўжыня берагавой лініі | 16,2 км |
Найбольшая глыбіня | 9,9 м |
Плошча вадазбору | 710 км² |
Упадаюць | ракі Бобрык 1 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Дно — пясок. Ваганні ўзроўню вады на працягу года — 2—3 м. Замярзае прыкладна ў снежні, таўшчыня лёду — 40—60 см.
Збудавана ў 1976 годзе з мэтай арашэння зямель саўгаса «Парахонск» і для водазабеспячэння рыбаводнай гаспадаркі «Палессе».
Напаўняецца з ракі Бобрык 1 па канале даўжынёй 8,5 км з выкарыстаннем шлюзаў-рэгулятараў. Былое возера каля вёскі Пагост Загародскі абгароджана дамбай-плацінай з вадаспускам даўжынёй 16,2 км.
На беразе размешчаны вёскі Навадворскага і Загародскага сельскіх саветаў.
З’яўляецца месцам адпачынку, летняй і зімовай лоўлі рыбы.
Літаратура
правіць- Блакітная кніга Беларусі : Энцыклапедыя / рэдкал.: Н. А. Дзісько і інш. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-133-1.