Вадзім Уладзіміравіч Заранкін

беларускі палітык

Вадзім Уладзіміравіч Заранкін (1963, в. Бель, Дубровенскі раён, Віцебская вобласць, БССР) — беларускі дзяржаўны дзеяч. Старшыня Віцебскага гарвыканкама ў 2020-2021 гадах.

Вадзім Уладзіміравіч Заранкін
Сцяг18-ы Старшыня Віцебскага гарадскога выканаўчага камітэта Сцяг
30 студзеня 2020 — 30 студзеня 2021
Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка
Кіраўнік урада Сяргей Румас
Губернатар Мікалай Шарснёў
Папярэднік Віктар Нікалайкін
Пераемнік Мікалай Арлоў
Нараджэнне 1963
Адукацыя

Біяграфія

правіць

У 1985 годзе скончыў Беларускую сельскагаспадарчую акадэмію; працаваў старшым эканамістам упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Лёзненскага райвыканкама. З 1986 па 1992 гады працаваў на розных пасадах у Лёзненскім раёнам і Віцебскім абласным камітэтах ЛКСМБ. З 1992 па 1995 гады займаў пасаду галоўнага эканаміста саўгаса «Віцебскі» (Віцебскі раён). З 1995 па 1997 гады працаваў юрысконсультам, загадчыкам прававым сектарам, загадчыкам аддзела інфармацыі Віцебскага райвыканкама. З ліпеня па снежань 1997 года займаў пасаду намесніка дырэктара па эканоміцы і прававых пытаннях ІПММП «Энергакамплект». Са снежня 1997 па 2002 гады працаваў спецыялістам, кіраўніком спраў, намеснікам старшыні па эканоміцы Віцебскага раённага выканаўчага камітэта.

З 2002 па 2011 гады — галоўны спецыяліст, намеснік начальніка ўпраўлення, начальнік упраўлення кантролю органаў выканаўчай улады і каардынацыі дзейнасці кантралюючых органаў Камітэта дзяржаўнага кантролю Віцебскай вобласці. У сакавіку 2011 года прызначаны першым намеснікам старшыні Камітэта дзяржаўнага кантролю Віцебскай вобласці. З лістапада 2014 года — старшыня Камітэта дзяржаўнага кантролю Віцебскай вобласці. Узнагароджаны нагрудным знакам «За добрасумленную працу» Камітэта дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь.

30 студзеня 2020 года прэзідэнт А. Лукашэнка ўзгадніў прызначэнне Вадзіма Заранкіна на пасаду старшыні Віцебскага гарадскога выканаўчага камітэта[1]. З0 студзеня 2021 года сышоў у адстаўку.

Крыніцы

правіць
  1. Прыняцце кадравых рашэнняў. Сайт Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (30 студзеня 2020). Праверана 1 лютага 2020.