Вад (рака)
Вад (Вялікі Вад, ад мард. «вадзь» — вада) — сярэдняя рака ў Мардовіі, Пензенскай і Разанскай абласцях, левы прыток Мокшы (басейн Акі).
Вад | |
---|---|
руск. Вад | |
Характарыстыка | |
Даўжыня | 222 км |
Басейн | 6 500 км² |
Расход вады | 7,66 м³/с (84 км ад вусця) |
Вадацёк | |
Выток | |
• Каардынаты | 53°28′31″ пн. ш. 43°10′24″ у. д.HGЯO |
Вусце | Мокша |
• Месцазнаходжанне | 105 км ад вусця |
• Вышыня | 88,3 м |
• Каардынаты | 54°30′46″ пн. ш. 42°30′30″ у. д.HGЯO |
Размяшчэнне | |
Водная сістэма | Мокша → Ака → Волга → Каспійскае мора |
Краіна | |
Рэгіёны | Пензенская вобласць, Мардовія, Разанская вобласць |
Код у ДВР | 09010200412110000028258 |
Даўжыня ракі — 222 км, плошча басейна — 6500 км². Звілістая, пераважна лясная рака (хоць ёсць і лугавыя ўчасткі). Сярэднегадавы расход вады ля Аўдалава (84 км ад вусця) — 7,66 м³/с. Бярэ пачатак з крыніц у Чаркаскім лесе ў Пачалмскім раёне Пензенскай вобласці. Цячэ ў асноўным на поўнач. Паблізу Вадзінска на рацэ збудавана 700-метровая плаціна. Аб’ём вадасховішча, утворанага гэтай плацінай, — 21 млн м³.