Вайк

горад у Арменіі

Вайк (арм.: Վայք) — горад у Арменіі ў марзе Ваёц-Дзор.

Горад
Вайк
арм.: Վայք
Краіна
Марз
Каардынаты
Заснаваны
1828
Ранейшыя назвы
Сайлан, Азізбекаў
Плошча
  • 3 км²
Вышыня цэнтра
1 300 ± 1 м
Водныя аб’екты
Насельніцтва
5 900[1] чалавек (2010)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+374 (282)
Паштовы індэкс
3801
Афіцыйны сайт
Вайк на карце Арменіі
Вайк (Арменія)
Вайк

Геаграфія

правіць

Знаходзіцца за 139 км ад Ерэвана на аўтамабільнай дарозе ЕрэванСісіянГарыс. Аточаны з поўначы і поўдня горамі, горад працягнуўся прыкладна на 1,5 км уздоўж правага берага ракі Арпа. Прыкладна за 1 км на захад ад горада знаходзіцца стары мост, пабудаваны ў XVII стагоддзі і рэканструяваны ў 1827 годзе па прапанове Паскевіча. У горадзе знаходзіцца царква Сурб Трдат[2].

Гісторыя

правіць
Падрабязней гл. таксама: Сюнік

У мінулым селішча, што знаходзіла на тэрыторыі Вайка, звалася Сайлан (арм.: Սոյլան). Паводле дадзеных «Каўказскага календара» 1912 года ў сяле Сайлан Шарур-Даралагёзскага павета Елізаветпальскай губерні жылі 14 чалавек, галоўным чынам азербайджанцы, паказаныя ў календары як «татары»[3]. 12 кастрычніка 1956 года тут было ўтворана мястэчка, названае ў гонар аднаго з бакінскіх камісараў — М. Азізбекава. Пасля распаду Савецкага Саюза мястэчка атрымала статус горада і новую назву — Вайк. У 1897 годзе насельніцтва селішча складала 22 чалавекі, у 1963 — 1 115, у 1976 — 4 644. Паводле дадзеных перапісу 2001 года яно склала 6 024 чалавекі.

Эканоміка

правіць

Дамы шматпавярховыя, пабудаваны з арцікскага туфа і мясцовага фельзіта.

Насельніцтва

правіць
Год Колькасць
1897 22
1963 1 115
1968 3 200 [4]
Год Колькасць
1972 3 004
1976 4 644
1989 6 550
Год Колькасць
2001 6 024
2004 6 000
2015 5 800
Год Колькасць
2016 4 700

Крыніцы

правіць

Літаратура

правіць