Вайсковы завулак (Мінск)
Завулак Вайсковы — завулак у Партызанскім раёне Мінска.
Вайсковы Мінск | |
---|---|
Агульная інфармацыя | |
Краіна | Беларусь |
Горад | Мінск |
Раён | Партызанскі раён |
Працягласць | 0,6 км |
Найбліжэйшыя станцыі метро |
Плошча Перамогі |
на OpenStreetMap | |
на Яндэкс.Картах | |
на Картах Google | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Размяшчэнне
правіцьРазмешчана паміж вуліцай Румянцава і Бранявым завулкам, арыентаваны з паўднёвага захаду на паўночны ўсход. Пачынаецца ад скрыжавання з вуліцай Фрунзэ, перасякае вуліцу Захарава, завяршаецца скрыжаваннем з вуліцай Змітрака Бядулі. Даўжыня завулка складае каля 600 м.
Забудова
правіць- № 10 — 7-павярховы 21-кватэрны жылы дом для працаўнікоў Саўміна БССР і ЦК КПБ (1972, архітэктары Н. Шпігельман, С. Федчанка)[1][2].
Паркі
правіцьЗавулак пачынаецца ад Цэнтральнага дзіцячага парку імя Максіма Горкага. Перасякае бульвар па няцотным боку вуліцы Захарава.
Славутасці
правіць- Мемарыяльная дошка Андрэю Ягоравічу Макаёнку на доме № 10. Устаноўлена ў 1986 годзе (сілумін; скульпт. В. Занковіч) на ўшанаванне памяці народнага пісьменніка БССР, які жыў у гэтым доме[3].
Зноскі
- ↑ Федченко Сталин Иванович // Кто есть Кто в Республике Беларусь. Архитекторы Беларуси. / Редакционный совет: И. В. Чекалов (пред.) и др. — Минск: Энциклопедикс, 2014. — 140 с. — ISBN 978-985-7090-29-7. (руск.)
- ↑ Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1. (руск.)
- ↑ Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1988. — Мінск. — 333 с.: іл. — ISBN 5-85700-006-8.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Вайсковы завулак (Мінск)