Валасяніца пярэстая

Валасяніца пярэстая, мухалоўка-стракатка (Ficedula hypoleuca) — птушка сямейства мухалоўкавых.

Валасяніца пярэстая

Самец
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Ficedula hypoleuca Pallas, 1764


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  560081
NCBI  46689
FW  373325

Апісанне правіць

Даўжыня цела 13-14 см, размах крылаў 21,5-24 см. Самец у гнездавы перыяд з чорным альбо цёмна-карычневым верхам цела (таксама і надхвосцем), белым ілбом. У самкі верх цела аліўкава-буры (таксама і лоб). У абодвух полаў на крыле белая пляма і белыя палосы па краях хваста. Маладыя падобныя да самкі. Голас: рытмічныя, меладычныя гукі, якія ўзносяцца і ападаюць.

Пашырэнне правіць

Арэал: Еўропа (акрамя Ісландыі, Італіі і міжземнаморскіх краін) на ўсод ад іх, поўдзень Украіны і Расіі, частка Азіі да вярхоўяў р. Енісей, Паўночна-Заходняя Афрыка.

Насяляе прарэджаныя старыя лісцевыя ці мяшаныя лясы з мноствам дуплістых дрэў, паркі і вялікія па плошчы сады. У Швейцарыі даходзіць па альпійскіх далінах да 1000 м (нават да 1600 м), засяляючы ўскрайкі лясоў і лугоў, а таксама будынкі. У Алжыры і Марока даходзіць да 1200—1800 м над у.м. у кедравых, дубовых і сасновых лясах, у Татрах 1100 м. У Англіі сустракаецца на ўзгорках, парослых дубамі з падростам і моцным лісцевым подсцілам.

Пералёты від. Месца зімовак: Трапічная Афрыка на поўдзень ад Сахары, галоўным чынам на поўнач ад Гвінейскага заліва.

Падвіды правіць

  • F. h. hypoleuca — большая частка Палеарктыкі
  • F. h. iberiae — Пірэнейскі паўвостраў
  • F. h. speculigera — Паўночна-Заходняя Афрыка
  • F. h. tomensis (сінонім F. h. sibirica) — на ўсход ад Урала (вылучаюць некаторыя аўтары)

Асаблівасці біялогіі правіць

Гняздо будуе ў дупле (натуральным ці штучным) на вышыні 2-6 м над зямлёй, няшчыльнае, з сухіх лістоў, каранёў і травы з прымессю лыка (часта з насеннем клёнаў, грабаў і ліп). Высцілка з шырокай травы, карэньчыкаў, кавалкаў лістоў і лыка, часам пер’я і шэрсці.

Адкладвае 5-7 (часам 4-8) яек. Сустракаюцца гнёзды з большай колькасцю яек (да 20); гэта кладкі 2-3 самак. Яйкі асіметрычныя, таўсцейшыя на адным канцы, даволі вострыя на вузейшым канцы, бледна-блакітныя, рэдка з нешматлікімі ржава-карычневымі крапінкамі.

Літаратура правіць

  • Птушкі Еўропы: Палявы вызначальнік. — Варшава: Навуковае выдавецтва ПНВ, 2000. — 540 с.: іл. ISBN 83-01-13187-X