Мухалоўкавыя (Muscicapidae) — сямейства птушак атрада вераб'інападобных.
Даўжыня да 23 см, маса да 30 г. Апярэнне розных колераў, у некаторых мухалоўкавых існуе палавы дымарфізм. У асобных відаў сярэднія рулявыя пёры хваста вельмі доўгія. Дзюба шырокая, плоская, са шчацінкамі па краях рота.
Выдзяляецца 5 падсямействаў, 82 роды, каля 360 відаў[1].
Жывуць пераважна ў разрэджаных лясх, парках, садах. Гняздуюцца на дрэвах, кустах, некаторыя — у дуплах. Пашыраны ў Аўстраліі, Афрыцы, Еўразіі, акрамя пустынь і тундры. Пералётныя птушкі.
Кормяцца насякомымі (пераважна мухамі, адсюль назва), іншымі дробнымі беспазваночнымі. Манагамы. Нясуць да 10 яец.
Зноскі